Брацкая магіла (Міжрэчча)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Славутасць
Брацкая магіла
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Міжрэчча
Будаўніцтва 19411944 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000519шыфр 613Д000519

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Міжрэчча, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У 20 брацкіх магілах пахавана 350 мірных жыхароў і партызан брыгад 1-й Мінскай і «Полымя», якія загінулі ў 1941—1944 гадах у змаганні супраць нямецкіх захопнікаў.

У 1964 годзе на брацкіх магілах адкрыты стэлы. На бетоннай падстаўцы даўжынёй 7 м усталявана стэла і 5 мемарыяльных табліц. Стэла вышынёй 5 м, падставай 1,8×0,5 м, на якой знаходзіцца барэльеф адлюстравання жалобных воінаў, партызан і жанчын. У левым вуглу стэлы выбіты тэкст: «Вечная слава павшим героям». Злева на мемарыяльнай табліцы памерам 1,7×0,5 м — пяціканцовая зорка і тэкст: «Вечная слава павшим в боях за освобождение нашей Родины». На іншых чатырох мармуровых дошках вышынёй 2 м выбіты імёны загінулых. Магілы абнесены агароджай 50×60 м[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9