Брацкая магіла (Насовічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Славутасць
Брацкая магіла
52°16′58″ пн. ш. 31°15′49″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Насовічы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000270шыфр 313Д000270

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Насовічы, Добрушскі раён, Гомельская вобласць. Знаходзіцца у скверы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 верасня 1943 года падраздзяленні 48-й арміі, зламаўшы ўпартае супраціўленне фашыстаў у напрамку Гомеля, авалодалі вёскай Кузьмінічы, распачалі пераадольваць рэчку Хорапуць, балоты і лясныя масівы. На другі дзень выйшлі да чыгункі Гомель — Церахоўка, вызвалілі вёскі Івакі, Гардуны, Насовічы, Жгунь. Завязаліся баі ўздоўж грунтавой дарогі Насовічы — Жгунская Буда. Да зыходу 26 верасня 162-я стралковая дывізія 19-га стралковага корпуса 65-й арміі пад камандаваннем генерал-маёра С. Я. Сянчылы, прайшоўшы з баямі да 25 кіламетраў, падышла да гарадскога пасёлка Церахоўка. Перад дывізіяй стаяла задача на другі дзень, 27 верасня, выбіць гітлераўцаў з райцэнтра.

Пахаваны воіны, што памерлі ад ран у жніўні 1941 года, і воіны, якія загінулі пры вызваленні вескі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў або памерлі ад ран у шпіталі ў верасні-кастрычніку 1943 года. У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з вянком.

З ліку пахаваных былі памерлыя хірургічнага перасоўнага палявога шпіталя № 2405, які дыслакаваўся ў вёсцы Насовічы у жніўні 1941 года (было пахавана 5 чалавек).

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

Помнік на брацкай магіле складаецца з вертыкальнага пастамента васьмікутнай формы, абліцаванага гранітнымі плітамі. На пастаменце ўсталявана роставая постаць салдата з пахіленай галавой, апранутага ў шынель і плашч — накідку. У правай руцэ салдатаў трымае вянок з лаўра, левай прыціскае да пояса каску. На франтальнай частцы брацкай магілы прастакутная гарызантальная падстава, на якой усталявана трапецападобнае надмагільнае збудаванне.

На бакавых нахільных гранях збудавання ўсталяваны мемарыяльныя пліты з імёнамі вядомых загінулых ваяроў, пахаваных у брацкай магіле. У пярэдняй частцы падставы ўсталявана рэльефны малюнак ордэна Айчыннай вайны. Тэрыторыя пахавання выкладзена ходнікавай пліткай фігурнай формы[1].

Зноскі