Брацкая магіла (Светлагорск)
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
52°37′40″ пн. ш. 29°45′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Светлагорск |
Будаўніцтва | 1943—1944 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000741 |
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў г. Светлагорск, Светлагорскі раён. Знаходзіцца на вул. Мірашнічэнкі каля СШ № 4.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У гэтым месцы пахавана 98 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна ў 1943—1944 гадах.
У баях за вызваленне раёна прымалі ўдзел воіны 28, 48, 65-й армій, маракі Дняпроўскай флатыліі і лётчыкі 16 паветранай арміі.
Шацілкі (з 1961 года горад Светлагорск) вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 27 лістапада 1943 года ў выніку наступлення 65-й арміі Беларускага фронту. Нямецка-фашысцкае камандаванне вырашыла зрэзаць так званы «парыцкі выступ», створаны ў ходзе наступлення савецкіх войск, і выйсці на рубеж чыгункі і шашы Жлобін-Калінкавічы. 20 снежня 1943 года вораг, сканцэнтраваўшы 3 пяхотныя і 2 танкавыя дывізіі, нанёс контрудар па праваму флангу 65-й арміі. Немцы кінулі ў бой каля 300 танкаў. Асноўны ўдар прыйшоўся па пазіцыях 95-га корпуса. Напружаныя баі ішлі ў раёне Шацілак. На дапамогу часткам 65-й арміі была накіравана 194-я дывізія 48-й арміі. Пасля 30-кіламетровага маршу байцы дывізіі пераправіліся праз р. Бярэзіну і ў ноч на 24 снежня занялі абарону каля Шацілак. 25 снежня немцы зноў пашлі ў наступленне. Воіны 616-га стралковага палка адбівалі атакі ворага на чыгуначнай станцыі (зараз чыгуначная станцыя Светлагорск-на-Бярэзіне). Нямецкія войска ўварваліся на станцыю, але далейшае іх наступленне было спынена. У наступныя 3 дні вораг неаднаразова пераходзіў у атаку, аднак беспаспяхова.
У баях за «парыцкі выступ» было знішчана бльш за 7 тысяч нямецкіх салдат і афіцэраў, спалена і падбіта 156 танкаў. Баі на тэрыторыі раёна працягваліся да пачатку Беларускай аперацыі (23.06-20.08.1944).
У 1958 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з вянком і каскай у руках. Сярод пахваных — Герой Савецкага Саюза Пётр Апанасьевіч Мірашнічэнка[1].
Зноскі
- ↑ Брацкая магіла, вул. П. А. Мірашнічэнка, г. Светлагорск (каля СШ № 4)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.