Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка
Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка | |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1922 |
---|---|
Месца нараджэння | Краснапільскі раён, Сумская вобласць |
Дата смерці | 1 студзеня 1944 (21 год) |
Месца смерці | Светлагорскі раён, Гомельская вобласць |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка (26 лістапада 1922, с. Запселле, Сумскі павет, Харкаўская губерня, цяпер Сумская вобласць, Украіны — 1 студзеня 1944) — удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, камандзір узвода пешай разведкі 717-га стралковага палка 170-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронта, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Запселле Краснапільскага раёна Сумскай вобласці.
Працаваў токарам на машынабудаўнічым заводзе ў горадзе Сумы. Член ВКП(б) з 1943 года.
У Чырвонай Арміі з 1941 года,на фронце са снежня 1941. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Быў двойчы паранены.
Камандзір узвода разведкі лейтэнант Мірашнічэнка вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобласці ў цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага раёна (цяпер Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за бяспрыкладны подзвіг у імя Айчыны лейтэнанту Мірашнічэнка Пятру Апанасавічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза (пасмяротна)
- Узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна) і медалём «За адвагу».
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Яго імем названы вуліцы ў Жлобіне, Мінску, Светлагорску.
- Яго імя прысвоена піянерскай дружыне Светлагорскай сярэдняй школы № 1 і занесена ў Кнігу народнай славы калгаса «Прагрэс» Светлагорскага раёна.
- У в. Печышчы Светлагорскага раёна на будынку клуба яму ўсталявана мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 464. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Сумскай вобласці
- Памерлі 1 студзеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Светлагорскім раёне
- Пахаваныя ў Светлагорску
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Нарадзіліся 26 лістапада
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне