Светлагорск-на-Бярэзіне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станцыя
Светлагорск-на-Бярэзіне
Беларуская чыгунка
Svietlahorsk railway station (2).jpg
Аддзяленне чыг. Гомельскае аддзяленне
Дата адкрыцця 1915
Колькасць платформ 2
Колькасць пуцей 8
Тып платформаў 1 берагавая, 1 астраўная
Форма платформаў прамая
Электрыфікавана 2020
Ток пераменны
Адлегласць да Жлобін 39 км 
Адлегласць да Калінкавічы 62 км 
Код у «Экспрэс-3» 2100217
Светлагорск-на-Бярэзіне (Беларусь)
Светлагорск-на-Бярэзіне
Светлагорск-на-Бярэзіне

Светлаго́рск-на-Бярэзіне (трансліт.: Svietlahorsk-na-Biarezinie, руск.: Светлогорск-на-Березине)[1] — станцыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў горадзе Светлагорску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак развіцця чыгункі на гэтым месцы пачаўся ў 1912 годзе, калі быў пабудаваны ўчастак Жлобін — Калінкавічы (частка Санкт-Пецярбург — Адэса). У месцы перасячэння дарогі з буйной ракой Бярэзіна ўзнікла станцыя «Шацілкі».

Падчас Другой сусветнай вайны, 24 снежня 1943 года адбылася бітва на станцыі між 616 стралковым полкам Рэчыцкай страловай дывізіі і нямецкімі захопнікамі, у якой знішчылі 24 танка апошніх.

У 50-ыя гады 20-га стагоддзя з пачаткам буйной камсамольскай будоўлі спачатку Васілевіцкай ДРЭС, а затым шэрагу буйных прадпрыемстваў «Хімвалакно», «Цэлюлозна-кардонны камбінат» атрымаў развіццё як пасёлак (з 1961 г — горад Светлагорск), неўзабаве станцыя перайменавана ў Светлагорск-на Бярэзіне. Да прадпрыемстваў пабудавана прамысловая тупіковая галінка якая мае дзве станцыі «Корд» і «ДРЭС», таксама шырока развіта сетка пад’язных шляхоў.

У 1975 годзе пабудавана другая платформа.

21 чэрвеня 2020 года пушчаны электрыфікаваны ўчастак Жлобін-Падольскі — Светлагорск.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Прыпыначныя пункты чыгункі
Папярэдняя станцыя:
Сельнае
Светлагорск-на-Бярэзіне
Наступная станцыя:
Жэрдзь