Брус Дзікінсан
| Брус Дзікінсан | |
|---|---|
| англ.: Bruce Dickinson | |
| Брус Дзікінсан. | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Paul Bruce Dickinson |
| Дата нараджэння | 7 жніўня 1958[1][2][…] (67 гадоў) |
| Месца нараджэння |
|
| Краіна | |
| Альма-матар |
|
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | сцэнарыст, фехтавальшчык, лётчык, прадпрымальнік, кампазітар, бровар, рок-музыкант, тэлевядучы, heavy metal singer |
| Гады актыўнасці | з 1976 |
| Пеўчы голас | тэнар |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | метал і хэві-метал |
| Псеўданімы | Air Raid Siren і Bruce Bruce[3] |
| Лэйблы | EMI |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у |
|
| Узнагароды | |
| screamforme.com (англ.) | |
Пол Брус Дзікінсан (англ.: Paul Bruce Dickinson; нар. 7 жніўня 1958[1][2][…], Уэрксап[d], Нотынгемшыр) ― англійскі рок-музыкант, пісьменнік, спартсмен (фехтавальшчык), пілот грамадзянскай авіяцыі, радыёвядучы, прадзюсар, акцёр, больш за ўсё вядомы як вакаліст хэві-металічнага гурта «Iron Maiden».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзікінсан на пачатку кар’еры паспрабаваў свае сілы ў некалькіх лакальных англійскіх гуртах, накшталт «Styx» (1976), «Speed»(1977—1978) і «Shots» (напачатку 1979). Пасля гэтага ён прымкнуў да хард-рок гурта «Samson» пад канец 1979 года, дзе набыў некаторую папулярнасць. На той час ён выступаў пад мянушкай «Bruce Bruce». У 1981 годзе Брус пакідае Samson і прымыкае да гурта «Iron Maiden» па запрашэнні Стыва Харыса. На наступны год Дзікінсан разам з гуртам выпускае пласцінку «The Number of the Beast», што адразу набывае плацінавы статус. Пасля гэтага спявак становіцца вядомым на ўвесь свет. Гурт выдаў яшчэ некалькі альбомаў пакуль у 1993 годзе Брус не пакінуў калектыў.
Пасля развітання з Iron Maiden, Дзікінсан вырашыў займацца сольнай кар’ерай і сабраў свой калектыў, названы сваім імем — «Bruce Dickinson». Гурт граў у стылі хард-рок, эксперыментуючы з рознымі стылямі. Але ў 1999 годзе Брус разам з былым калегам Адрыянам Смітам зноў апынаецца ў складзе Iron Maiden, з якім не развітваецца і да сёння.
Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Пол Брус Дзікінсан нарадзіўся ў маленькім шахцёрскім мястэчку Уорксап (Нотынгемшыр). Яго маці Соня працавала ў краме абутку, а яго бацька быў механікам у войску. Нараджэнне Дзікінсана падштурхнула іх да шлюбу, бо на той час у Англіі аборты былі пад забаронай. Напачатку маладым дапамагалі бацькі — дзядуля Бруса працаваў шахцёрам. Сваё роднае мястэчка Дзікінсан пазней адлюстраваў у кампазіцыі «Born In '58» з сольнага альбома «Tattooed Millionaire».
Дзікінсан спачатку пайшоў у школу «Manton Primary», але калі яму было шэсць гадоў сям’я пераехала ў Шэфілд, таму Брус быў вымушаны пайсці ў новую школу «Manor Top», якая малому не падабалася. Пасля шасці месяцаў навучання ў школе ў Шэфілдзе бацькі вырашылі аддаць маленькага Бруса ў прыватную школу «Sharrow Vale Junior».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Самотнік
[правіць | правіць зыходнік]- «Tears of the Dragon» (1994)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брус Дзікінсан- Брус Дзікінсан на афіцыйным сайце Iron Maiden Архівавана 22 мая 2010. (англ.)
- Брус Дзікінсан на сайце рускамоўных фанаў Iron Maiden (руск.)