Iron Maiden

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Iron Maiden
фота
Iron Maiden на выступленні ў Парыжы (Bercy Arena) 1 ліпеня 2008 года
Жанры

Хэві-метал

Гады

1975 — нашы дні

Краіна

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Горад

Лондан

Мова песень

англійская

Лэйблы

EMI
Universal
Sanctuary
Columbia
Capitol
Portrait
Epic
CMC International

Склад

Стыў Харыс
Дэйв Мюрэй
Адрыян Сміт
Брус Дзікінсан
Ніка Мак-Брэйн
Янік Герс

Сайт

Афіцыйны сайт

Iron Maiden — брытанскі хэві-металічны гурт, заснаваны Стывам Харысам у 1975. Гурт выпусціў 14 студыйных альбомаў, 9 канцэртных запісаў, 4 міні-альбомы і 8 зборнікаў.

Гурт лічаць адным з заснавальнікаў паджанру НВОБХМанг. NWOBHM — New Wave Of British Heavy Metal). Гурт набыў папулярнасць у 1980-я і пасля шэрагу зменаў у складзе запісаў некалькі залатых і платынавых альбомаў: The Number of the Beast (1982), Piece of Mind (1983) і іншыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя часы (1975—1978)[правіць | правіць зыходнік]

Пасьля таго, як Стыў Харыс пакінуў свой мінулы гурт Smiler, у 1975, напярэдадні Новага года ён стварыў гурт Iron Maiden. Сам Гарыс кажа, што такую назву ён абраў у гонар стужкі па рамане Аляксандра Дзюма «Чалавек у жалезнай масцы», дзе ўбачыў аднайменнае прыстасаванне для катавання.

Стыў Харыс і Дэйв Мюрэй — былі і застаюцца найбольш «сталымі» членамі гурта. Першы вакаліст Пол Дэй быў звольнены за «недахоп энергіі і харызмы на сцэне». Спачатку яго змяніў Дэніс Вілкок, прыхільнік гурта Kiss. У 1977 годзе гурт наняў яшчэ аднаго гітарыста Боба Соера, што выклікала некаторыя непаразуменні паміж Мюрэем і Вілкокам. З-за чаго Гарыс быў вымушаны звольніць абодвух. Такім чынам склад гурта на канцэрце ў Брыджхаўсе (лістапад 1977) быў наступны: клавішныя — Тоні Мур, гітара — Тэры Вепрэм, ударныя — Бэры Пёркіс. Выступ быў настолькі няўдалым, што Гарыс быў вымушаны звольніць усіх, аднавіць Дэйва Мюрэя на пасадзе гітарыста і наняць ударніка Дуга Сэмпсана.

Шлях да папулярнасці (1978—1981)[правіць | правіць зыходнік]

Выпадковая сустрэча ў пабе Red Lion (Лейтанстоўн) прывяла да з'яўлення ў гурце новага вакаліста Поля Ды'Ана.

Нягледзячы на тое, што гурт існаваў ужо тры гады, бракавала запісаных кампазіцый. Таму, напярэдадні Новага Года ў 1978, члены гурта запісалі дэма-альбом The Soundhouse Tapes. Нягледзячы на тое, што ў альбоме было толькі тры песні, усе 500 копій вельмі хутка раскупілі. Адна з кампазіцый "Prowler" заняла першае месца ў рэйтынгу Neal Kay's Heavy Metal Soundhouse charts часопіса Sounds. Яшчэ дзьве кампазіцыі «Sanctuary» і «Wrathchild» увайшлі ў зборнік Metal for Muthas (15 лютага 1980).


Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Уплыў Iron Maiden[правіць | правіць зыходнік]

Гурту было запісана мноства трыб'ютаў, у запісы апошняга ўдзельнічалі такія гурты, як Metallica і Machine Head :

  • Made in Tribute (1997)
  • A Call to Irons (1998)
  • A Call to Irons 2 (1999)
  • Maiden America (1999)
  • Children of the Damned (1999)
  • 666 The Number One Beast (1999)
  • 666 The Number One Beast Volume 2 (Final Chapter) (1999)
  • Transilvania 666 (2000)
  • Slave to the Power (2000)
  • Made in Scandinavia (2001)
  • A Call to Irons Volumes I & II (2001)
  • Tribute to the Beast (2002)
  • Tribute to the Beast Vol. 2 (2003)
  • Anatomy of Evil (2003)
  • Piano Tribute to Iron Maiden (2005)
  • Maiden Heaven (2008)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]