Брынёўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брынёўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Петрыкаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Брынёў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 24 мая 1978

Брынё́ўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Брынёў.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Ляскавіцкага сельсавета перададзены вёскі Баклань, Дарашэвічы і Ляскавічы[1]. 24 мая 1978 года перайменаваны ў Ляскавіцкі сельсавет[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.