Перайсці да зместу

Брэль Эмбало

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Брэль Эмбало
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1997(1997-02-14)[1][2][…] (27 гадоў)
Грамадзянства
Рост 185 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2014—0000 Базель
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брэль-Дональд Эмбало (фр.: Breel-Donald Embolo; нар. 14 лютага 1997, Яўндэ) — швейцарскі футбаліст, нападаючы клуба «Манака» і зборнай Швейцарыі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Сваю футбольную кар’еру Эмбало пачаў у юнацкай школе базельскага клуба «Нордштэрн». У 2008 годзе ён перайшоў у маладзёжную акадэмію «Олд Бойз», а пасля 2010 года апынуўся ў «Базелі».

13 сакавіка 2014 года Эмбало дэбютаваў на прафесійным узроўні, замяніўшы на 90-й хвіліне ў матчы Лігі Еўропы супраць зальцбургскага «Рэд Була» Серэ Дзье. 16 сакавіка адбыўся першы матч Брэля ў чэмпіянаце Швейцарыі супраць «Арау», які завяршыўся з лікам 5:0 на карысць чырвона-сініх (сам Эмбало забіў апошні мяч).

Па дасягненні 18 гадоў Брэль заключыў прафесійны кантракт з «Базелем», разлічаны да лета 2019 года. Па выніках сезона 2014/15 разам з камандай выйграў чэмпіянат Швейцарыі.

26 чэрвеня 2016 года перайшоў у «Шальке 04» за 27 мільёнаў еўра. Кантракт падпісаны тэрмінам на 5 гадоў.

У 2019 годзе перайшоў з «Шальке 04» у «Барусію» (Мёнхенгладбах), з 22-гадовым швейцарцам падпісаны кантракт да лета 2023 года. Сума трансферу склала каля 10 мільёнаў еўра.

15 ліпеня 2022 года перайшоў з «Барусіі» ў «Манака» за 12,5 мільёнаў еўра. Кантракт з манегаскамі разлічаны да лета 2026 года.

Кар’ера ў зборнай[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе Эмбало выступаў за юніёрскую зборную Швейцарыі да 17 гадоў у таварыскіх матчах. У снежні 2014 года яму было дадзена грамадзянства Швейцарыі, і, такім чынам, Брэль атрымаў права ўдзельнічаць у афіцыйных спаборніцтвах на ўзроўні зборных.

31 сакавіка 2015 года Эмбало згуляў першы свой матч за асноўную зборную Швейцарыі супраць каманды ЗША, выйшаўшы на замену на 56-й хвіліне замест Ёсіпа Дрміча. Упершыню за зборную вызначыўся ў лістападзе 2015 года ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату Еўропы супраць Сан-Марына з пенальці.

На чэмпіянаце свету 2022 года ў Катары на групавой стадыі забіў пераможны мяч у вароты Камеруна (1:0), а таксама вызначыўся ў гульні супраць Сербіі (3:2). Гол у вароты Камеруна Эмбало не святкаваў з-за павагі да сваіх каранёў.

Зноскі

  1. Breel Embolo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. BREEL EMBOLO // Argentine Soccer Database
  3. FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4