Брэндан Флаўэрс
Брэндан Флаўэрс | |
---|---|
Brandon Flowers | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Брэндан Рычард Флаўэрз |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1981[1] (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | ЗША |
Дзеці | Эман Флаўэрс[d], Гунар Флаўэрс[d] і Генры Флаўэрс[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, аўтар песень, кампазітар, піяніст, аўтар-выканаўца |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | сінтэзатар, Clavia Nord Lead 2, microKORG, Korg MS-2000B, Alesis Ion, бас-гітара, вакал, клавішныя |
Жанры | Поп, сінці-поп, рок-н-рол, пост-панк, альтэрнатыўны рок, інды-рок, рок |
Калектывы | The Killers, Blush Response |
Супрацоўніцтва | U2, Bono, Coldplay, New order, Duran Duran, Lou Reed, Elton John, Mariachi El Bronx, Wild Light, Travis |
Лэйблы | Island |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
brandonflowersmusic.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брэндан Рычард Флаўэрс (англ.: Brandon Flowers; 21 чэрвеня 1981, Хендэрсан, Невада, Лас-Вегас, ЗША) — вакаліст, клавішнік, аўтар музыкі і большасці тэкстаў амерыканскага рок-гурта «The Killers», з 2010 года таксама займаецца сольнай кар’ерай.
Жыццё да The Killers
[правіць | правіць зыходнік]Брэндан Флаўэрз, самы малодшы з шасці дзяцей, нарадзіўся 23 чэрвеня 1981 года ў г. Хендэрсан, штат Невада (па-за межамі Лас-Вегаса) у сям’і з напалову шатландскай і літоўскай крывёй[2]. Яго маці была хатняй гаспадыняй, а бацька працаваў у бакалейнай краме. Калі Брэндану было пяць гадоў, яго тата далучыўся да Царквы сучасных паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Яны пераехалі ў г. Нэфі, штат Юта, калі Флаўэрзу было восем гадоў[3]. За год да сканчэння сярэдняй школы, ён вяртаецца ў Лас-Вегас і жыве ў сваёй цёткі.
Менавіта яго старэйшы брат Шэйн адчыніў яму дзверы ў свет музыкі. Ён паказаў яму відэакліпы гурта «The Smiths», кіно ірландскага гурта «U2» «Трашчанне і Гудзенне» (англ.: Rattle and Hum); пазнаёміў з творамі гуртоў «The Cars», «The Beatles», «The Cure»; лідара гурта «The Smiths» Стывена Морысі. У музычным плане Брэндан з’яўляецца англафілам. То бок ён прыхільнік брытанскіх музычных калектываў. Сярод іх: «New Order», «The Smiths», «Pet Shop Boys», «Depeche Mode» і «Oasis».
Ён спасылаецца на словы з песні «Вельмі нудны» (англ.: Being Boring) гурта «Pet Shop Boys», як на вельмі важную жыццёвую догму: Я ніколі не думаў, што мне калі-небудзь прыйдзецца стаць той істотай, якой я заўсёды меў намер быць (англ.: I never dreamt that I would get to be / The creature that I always meant to be)[4]. Флаўэрз таксама казаў, што «Я быў сапраўды дзіўным хлопцам, бо калі іншыя дзеці набывалі Tool і Nirvana, я набываў „The Cars“ і „The Psychedelic Furs“. Я быў даволі адчужаным дзіцём».
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Кінуўшы вучобу ў каледжы, ён некаторы час працаваў калідорным у гатэлі Лас-Вегаса. У 2001 ён расстаўся са сваім сінтыпоп калектывам «Блаш Рыспонс» (англ.: Blush Response), пасля таго як адмовіўся пераехаць у Лос-Анджэлес.
Праз некаторы час, пасля наведвання канцэрта Oasis, ён разумее, што патрэбна зрабіць пераход ад сінтыпоп гурта да сапраўднага рокбэнда, і пачынае шукаць гітарыста. Ён адказаў на аб’яву Дэйва К’юнінга ў газеце, які пазначыў, акрамя іншых, «The Cure», «Oasis», «Queen», як адных з любімых гуртоў. Пазней Кьюнінг сказаў, што яго першае ўражанне аб Флаўэрзе было: «Мне здалося, у яго былі дзіўныя чаравікі… Насамрэч тыя ж, што і ў братоў Галахераў (Oasis)!». Пасля некаторых кароткачасовых бэйсістаў і ўдарнікаў, да групы далучыліся Марк Стормэр (бэйс-гітарыст) і Роні Вэнаксі (Ванучы) (ударнік). Так у жніўні 2002 года ўтварылася група «The Killers». Роні пазней распавядаў: «Нават маючы невялікія карлікавыя песні, Брэндан ніколі не адмаўляўся проста падняцца і пачаць працаваць. Гэта вельмі важна, калі ты пачынаеш. Колькі мы разам, увесь час Брэндан перамагае». У адпаведнасці з «Las Vegas Review-Journal» яго бацькі заўсёды падтрымлівалі яго ў імкненні стаць спеваком і былі часам адзінымі гледачамі на першапачатковых канцэртах калектыву.
Брэндан не аднойчы быў завадатарам спрэчак пасля некаторых сваіх інтэрв’ю. У асобнасці, яго словы запалілі варожасці паміж ім і гуртамі «Fall Out Boy», «The Bravery», «Panic! At the Disco». Аднак праз некаторы час Флаўэрз папрасіў прабачэння і сказаў часопісу «Spin»: «Мне б хацелася вярнуць свае словы. Гэтыя людзі проста робяць тое, што яны хочуць рабіць — зусім як я. Насамрэч я добры чалавек і я люблю іншых людзей. Я проста вельмі самаўпэўнены. Мне ад гэтага не мець шмат гонару».
Брэндан крытыкаваў амерыканскі гурт «Green Day» за выкананне песні «Амерыканскі ідыёт». Ён казаў: «Спачатку мне здалося, што гэта было сапраўды нізка паехаць у Англію альбо на Германію і спяваць гэтую песню. Тыя дзеці ўспрымаюць гэта зусім інакш, чым Green Day гэта мае на ўвазе»[5].
Яго сцверджанне, што «Sam’s Town» будзе лепшым альбомам за папярэднія дваццаць гадоў, выклікала ў крытыкаў усмешкі. Флаўэрз адказаў на гэта, што жадае быць меней правакацыйным.
Ён распавёў часопісу «The Advocate»: «Зняважыўшы ўсіх тых людзей, зараз я разумею, што я павінен жыць і даваць жыць іншым»[6]. У красавіку 2009 Брэндан, у інтэрв’ю брытанскаму часопісу «NME» асудзіў Курта Кабейна за тое, што ён не пакідаў у рок-н-роле месца для весялосці, і таксама дадаў, што ў юнацтве жадаў збіць з п’едэсталу «Nirvana» і «Led Zeppelin».
Падчас «Brit Awards» Флаўэрз уручыў «Pet Shop Boys» узнагароду за вялікі ўклад у музыку. Пасля The Killers, Pet Shop Boys і Lady GaGa ўтраіх выканалі салянку са сваіх хітоў.
Сольная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2010 года Брэндан Флаўэрз выпусціў свой дэбютны альбом «Flamingo». У Вялікабрытаніі альбом паступіў у продаж 6 верасня, у ЗША — 14 верасня. 14 чэрвеня, у шоу Zane Lowe на брытанскім Radio 1 адбылася афіцыйная радыё-прэм’ера дэбютнага сінгла Брэндана Флаўэрза. Лідар «The Killers» сам знаходзіўся ў студыі і даў невялікае інтэрв’ю Zane Lowe, у якім распавёў пра песню «Crossfire», сольную кар’еру і будучыню «The Killers». Са слоў Брэндана стала вядома, што ў запісе яму дапамагаў Роні Ванучы-малодшы. Флаўэрз падзяліўся сваімі ўражаннямі ад запісу дэбютнай сольнай пласцінкі. Брэндан адзначыў, што падчас працы над «Flamingo» яму не хапала таварышаў па гурце: «Гэта было дзіўным, працаваць без звыклага адзінства „The Killers“ і ў адсутнасці падтрымкі калектыву. Вядома, мне было цікава займацца сольным альбомам, але не хапала сяброўскіх адносін. Час ад часу адчуваў сябе самотным». Таксама Флаўэрз у чарговы раз паспрабаваў супакоіць прыхільнікаў гурта і аспрэчыў чуткі пра распад каманды: «Я ўжо паспеў пагутарыць з імі, і мы вызначылі папярэднія тэрміны нашага вяртання ў студыю»[7].
Дэбютны сольны сінгл «Crossfire» з’явіўся ў продажы на iTunes менавіта 21 чэрвеня, у дзень нараджэння лідара «The Killers».
Прэм’ера кліпа «Only The Young» адбылася 5 кастрычніка, які распрацавала Сафі Мюлер, якая працавала над амерыканскім кліпам на песню «Mr. Brightside».
Другі сольны альбом Флаўэрса выйшаў 18 мая 2015 года і атрымаў назву «The Desired Effect». Гэтак жа як і «Flamingo», альбом заняў першае месца ў брытанскім чарце UK Albums Chart.
Прыватнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Флаўэрз ажаніўся са сваёй даўняй дзяўчынай, Таняй Брук Манблоўскі, 2 жніўня 2005 года на Гаваях[8][9]. 14 ліпеня 2007 года ў іх нарадзіўся першы сын, Эмон Флаўэрз; 28 ліпеня 2009 года другі, Гана Флаўэрз. Брэндан вельмі захапляецца назіраннем за ігрой у гольф, а яго стрыечны брат, Крэйг Балоў, — прафесійны ігрок у гольф.
Флаўэрз па-ранейшаму з’яўляецца членам Царквы сучасных паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Яго жонка незадоўга да вяселля звярнулася да гэтай жа самай царквы. Флаўэрз казаў, што рэлігія вельмі важная для яго. Пасля ўтварэння і першых поспехаў «The Killers», ён пачаў выпіваць, хадзіць па вечарынам і рабіць іншыя рэчы, якія забароненыя яго царквой. Між тым, у 2006 ён спыніўся. Ён казаў: «Мне здаецца, зараз я адчуваю менш віны, і я таксама здаравей, чым калі-небудзь. Мая жонка цяжарная, і ўсё гэта змяняе становішча».
Флаўэрз мае значную колькасць прыхільнікаў сярод геяў. Гэта стала пастаяннай тэмай размоў на розных гей-форумах і ў інтэрв’ю. Між тым, нягледзячы на ўсе плёткі, Брэндан зацвярджае, што ён традыцыйнай арыентацыі.
Флаўэрз вядомы за свой дбайна распрацаваны і эксцэнтрычны стыль, ад стылю маладога хлопца падчас «Hot Fuss» да вусоў у час «Sam’s Town». Яго цяперашні вобраз: куртка з фазанавымі пёрамі на плечах (Day & Age).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Флаўэрз узяў узнагароды ад часопіса «NME» як «Найлепш апрануты» і «Самы прывабны». У 2008 ён атрымаў узнагароду ад часопіса «GQ» як «Самы стыльны мужчына». У тым жа годзе «The Killers» перамаглі ў катэгорыях «Лепшы амерыканскі гурт» і «Лепшая амерыканская песня» падчас «NME Awards». У 2009 «The Killers» перамаглі ў катэгорыі «Лепшы міжнародны гурт» ізноў пры «NME Awards».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Назва | Максімальная пазіцыя ў чарце | Сертыфікацыі | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
US | AUS | CAN | GER | IRL | NED | NZ | UK | GR | |||
2010 | Flamingo | 8 | 5 | 9 | 8 | 3 | 4 | 6 | 1 | 3 | |
2015 | The Desired Effect | 17 | 14 | 7 | 37 | 2 | 16 | 21 | 1 | — |
|
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Сінгл | Максімальная пазіцыя | Альбом | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
AUS [12] |
CAN [13] |
IRL [14] |
NLD [15] |
NZ [16] |
SWI [17] |
UK |
US ALT. [13] |
US ROCK [13] |
US ADU. [13] | |||||
2010 | «Crossfire» | 46 | 70 | 4 | 22 | 22 | 35 | 8 | 6 | 11 | 23 | Flamingo | ||
«Only the Young» | — | — | — | 68 | — | — | 143 | — | — | — | ||||
2011 | «Jilted Lovers & Broken Hearts» | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | |||
2015 | «Can't Deny My Love» | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | The Desired Effect | ||
2015 | «Still Want You» | The Desired Effect | ||||||||||||
2015 | «Lonely Town» | The Desired Effect | ||||||||||||
«—» азначае, што рэліз не патрапіў у чарт |
Зноскі
- ↑ https://mytaratata.com/artistes/the-killers Праверана 28 верасня 2020.
- ↑ Interview Interview reprinted at Live Journal fan website. (англ.)
- ↑ . «SPIN.com: The Lady Killer: An Interview with the Killers' Brandon Flowers» Архівавана 16 студзеня 2008.. Spin.com Архівавана 10 мая 2009.. Published November 2004. Accessed March 3, 2008. (англ.)
- ↑ Craig McLean talks to the Killers' singer Brandon Flowers. The Observer. (англ.)
- ↑ No byline (October 13, 2006), «The Killers 'offended' by Green Day». NME.com (accessed March 30, 2009) (англ.)
- ↑ Voss, Brandon (2008-12-02), «No Shrinking Violet». Advocate (1020):64 (англ.)
- ↑ Брэндан Флаўэрз: «Час ад часу адчуваў сябя самотным»(недаступная спасылка).
- ↑ No byline (2005). «Killers Singer Brandon Flowers Marries Longtime Girlfriend» Архівавана 8 верасня 2006. VH1.com (accessed Oct. 14, 2006) (англ.)
- ↑ ArjanWrites.com (accessed April 12, 2006) (англ.)
- ↑ "[1] Архівавана 6 кастрычніка 2017.
- ↑ 2010 Certification Awards – Gold . IRMA. Праверана June 3, 2010.
- ↑ Pandora Archive - Preserving and Accessing Networked DOcumentary Resources of Australia . Pandora.nla.gov.au. Праверана September 18, 2010.
- ↑ а б в г Brandon Flowers Album & Song Chart History . Billboard (7 жніўня 2010). Праверана September 18, 2010.
- ↑ >> IRMA << Irish Charts - Singles, Albums & Compilations >>(недаступная спасылка). Irma.ie. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2012. Праверана September 18, 2010.
- ↑ Steffen Hung. Brandon Flowers - Crossfire . dutchcharts.nl. Праверана September 18, 2010.
- ↑ Steffen Hung. Brandon Flowers - Crossfire(недаступная спасылка). charts.org.nz. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2012. Праверана September 18, 2010.
- ↑ Steffen Hung. Brandon Flowers - Crossfire . hitparade.ch. Праверана September 18, 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Брэндан Флаўэрс на Вікісховішчы |
- The Killers official site, from Island Records (англ.)
- The Killers official site (U.K.), from the Vertigo label (англ.)
- «The Music That Changed My Life: Brandon Flowers» Архівавана 11 сакавіка 2007., Interview by Kyle Anderson, from Spin magazine (англ.)
- Indie Rock Fans Website Архівавана 28 студзеня 2011. (англ.)
- SPIN’s Brandon Flowers Interview(недаступная спасылка) (англ.)