U2
U2 | |
![]() | |
Група U2 у 2005 годзе | |
Асноўная інфармацыя | |
---|---|
Жанры | альтэрнатыўны рок і пост-панк[d] |
Гады | 1976 — н. ч. |
Краіна |
![]() |
Горад | Дублін |
Адкуль | Дублін |
Лэйблы |
Island Records MCA Music Interscope Mercury Records |
Склад | |
u2.com | |
![]() |
U2 (вымаўляецца «Ю Ту») — рок-гурт з Дубліна, Ірландыя. Сфарміраваны ў 1976 годзе, U2, пачынаючы з сярэдзіны 80-х, з'яўляецца адным з самых папулярных і паспяховых гуртоў у свеце. Было прададзена каля 140 мільёнаў копій альбомаў гурта [1]. Па стане на 2006 год у іх актыве дваццаць дзве прэміі «Грэмі» [2], больш, чым у любога іншага гурта ў свеце.
Група была сфарміравана, калі Бона (вакал і гітара), Эдж (гітара, клавішы і вакал) і Адам Клейтан (бас-гітара) адгукнуліся на аб'яву, размешчаную Лары Маленам-мал.; у той час яны былі падлеткамі-музыкантамі сярэдняй рукі. Да сярэдзіны 80-х яны выпусцілі 4 альбома і здабылі адданы рух фанатаў, большай часткай за кошт гастроляў, непаўторнага, які стаў візітнай карткай, выканання гітарных партый Эджам, голасу Бона і глыбокіх па зместу тэкстаў песень. Яны здабылі статус зорак з выхадам у 1987 годзе альбома The Joshua Tree, які часта завуць адным з найвялікшых альбомаў рока [3].
Напачатку 90-х яны адказалі на рэвалюцыю ў альтэрнатыўнай і танцавальнай музыцы, крытыку ў свой адрас, і тое, што, па іх меркаванні, было застоем у музыцы, альбомам Achtung Baby і грандыёзным шоў Zoo TV. Тым часам яны бесперастанку эксперыментуюць, даследуючы розныя музычныя кірункі.
Напачатку XXI стагоддзя U2 іграе больш звыклую музыку, але выкарыстоўвае свае ранейшыя напрацоўкі і працягвае карыстацца поспехам у публікі і крытыкаў. У 2004 годзе група заняла 22 месца з 100 у рэйтынгу «Лепшыя артысты ўсіх часоў» (100 Greatest Artists of All Time) часопіса Rolling Stone [4]. У 2005 іх уключылі ў «Залу славы рок-н-рола».
Члены гурта вядомыя за сваю актыўную палітычную дзейнасць у сферы правоў чалавека і сацыяльнай справядлівасці: удзел у «Міжнароднай амністыі», Make Poverty History, кампаніі ONE, Live Aid, Live 8, DATA — Debt, AIDS, Trade in Africa Бона і Music Rising Эджа.
Зноскі
- ↑ Vallely, Paul."Bono: The Missionary". The Independent, May 2006. Праверана 15 кастрычніка 2006.
- ↑ GRAMMY Winners List
- ↑ «Rock’s Hottest Ticket» Time Magazine Archive, April 1987.
- ↑ The Immortals: The First Fifty. Rolling Stone Issue 946. Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Chatterton, Mark (2001). U2: The Complete Encyclopedia. Firefly Publishing. ISBN 0-946719-41-1
- Flanagan, Bill (1995). U2 at the End of the World. Delacorte Press. ISBN 0-385-31154-0
- Parra, Pimm Jal de la (2003). U2 Live: A Concert Documentary. Omnibus Press. ISBN 0-7119-9198-7
- McCormick, Neil (ed), (2006). U2 by U2. HarperCollins Publishers. ISBN 0-00-719668-7
- Wall, Mick, (2005). Bono. Andre Deutsch Publishers. ISBN 0233001593 (Promotional edition published by Paperview U.K is association with the Irish Independent)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
U2 на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйны сайт U2(англ.)
- Тэксты песень
|
- Музычныя калектывы паводле алфавіта
- Рок-гурты Ірландыі
- Гурты альтэрнатыўнага рока
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200
- Панк-рок гурты
- Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
- Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1976 годзе
- Музычныя калектывы 1970-х
- Музычныя калектывы 1980-х
- Музычныя калектывы 1990-х
- Музычныя калектывы 2000-х
- Музычныя калектывы 2010-х
- Лаўрэаты прэміі BRIT Awards
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Пераможцы MTV Video Music Awards
- Квартэты