Брэсцкае таварыства ўрачоў
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Брэсцкае таварыства ўрачоў | |
---|---|
Тып арганізацыі | асветніцкая |
Афіцыйная мова | руская |
Заснаванне | |
Заснаванне | 1903 |
Ліквідацыя | |
Спыненне дзейнасці | 1915 |
Брэсцкае таварыства ўрачоў. Існавала ў Брэсце ў 1903—1915 гг. Старшыня Л. І. Ястражамбецкі-Дзем'яновіч, віцэ-старшыня К. І. Штарк, сакратар-казначэй С. Б. Дземідовіч, бібліятэкар Б. Б. Хват. Спыніла дзейнасць у сувязі з Першай сусветнай вайной.
Мэты і задачы. Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Мела статут, які прадугледжваў вывучэнне санітарнага астановішча Гродзенскай губерні, збор і вывучэнне матэрыялаў па медыцынскай статыстыцы; наладжванне публічных чытанняў, выданне папулярных твораў для распаўсюджвання ў народзе ведаў па праблемах агульнай і асабістай гігіены і інш.; уладкаванне клінік, узаемны абмен практычнымі назіраннямі за развіццём хвароб і найбольш паспяховымі спосабамі іх лячэння і інш.
Колькасць членаў[правіць | правіць зыходнік]
Аб'ядноўвала ўсіх урачоў горада: у 1903 г. — 28 чал., у 1907 г. — 21 чал.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Малчанаў, А. П. Брэсцкае таварыства ўрачоў / А. П. Малчанаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч; Прадм. М. Ткачова. Т. 2: Беліцк—Гімн. — Мн.: БелЭн, 1994. — 533,[6] с.: іл. — С. 88. — ISBN 5-85700-073-4.