Брэсцкі электралямпавы завод
Выгляд
Брэсцкі электралямпавы завод | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | бізнес |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1966 |
Матчыная арганізацыя | Гарызонт[1] |
brestlamp.by |
ААТ «Брэсцкі электралямпавы завод» — прадпрыемства па вытворчасці электрычных лямпаў у г. Брэст. Створаны ў 1966 годзе распараджэннем Усесаюзнага Савета Народнага гаспадаркі (УСНГ) СССР № 3 ад 08.01.1965 года і пастановы Савета Міністраў СССР № 209 ад 15.03.1965 года. Завод спецыялізуецца пераважна на вытворчасці электрычных лямпаў напальвання, у тым ліку: лямпы агульнага прызначэння, аўтамабільныя, галагенавыя, мініяцюрныя, кампактныя энергазберагальныя лямпы, а таксама натрыевыя, ртутныя і металагалагенавыя лямпы высокага ціску для вулічнага асвятлення і для цяплічнай гаспадаркі. З 1998 года завод працуе па Міжнароднай сістэме якасці серыі ІСО-9001.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).