Гарызонт (холдынг)
Холдынг «Гарызонт» | |
---|---|
альтэрн.: Гарызонт[1] | |
![]() | |
![]() | |
Тып | Холдынг |
Заснаванне | 2010 |
Заснавальнікі | Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мінск, пр-т Машэрава, 11 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Юрый Іванавіч Прэдка (генеральны дырэктар) |
Галіна | прамысловасць |
Прадукцыя | электронныя вырабы |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Брэсцкі электралямпавы завод[4] |
Сайт | h-holding.by |
Холдынг «Гарызонт» — беларуская прамысловая кампанія, у складзе якой знаходзіцца 16 арганізацый (на канец 2024 года).
Гэта вытворчасць спажывецкай тэхнікі (тэлевізары, ноўтбукі, маніторы, ЗВЧ-печы), святлодыёднай прадукцыі, апрацоўка металу, праца з палімерамі, мантаж друкаваных плат, а таксама медцэнтр.
У арганізацыях холдынгу працуюць 2,2 тыс. чалавек[5][6].
Кіруючая кампанія холдынгу — ААТ «Н Холдынг»[7]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1925 годзе ў горадзе Вільня, які тады знаходзіўся ў складзе Польскай Рэспублікі, мяшчане Нахман Левін, Шмуэль і Гірша Хволесы адкрылі краму і рамонтную майстэрню радыётавараў. Спачатку яны прадавалі і рамантавалі толькі імпартныя радыёпрыёмнікі, а ў 1927 годзе ў іх з’явілася першая ўласная прадукцыя.
З 1934 года, па ліцэнзіі Аўстрыйскай фірмы Minerva, быў арганізаваны серыйны выпуск радыёпрыёмнікаў пад маркай «Elektrit». У 1936 годзе фабрыка стала найбуйнейшым вытворцам радыёапаратуры ў Польшчы — тут працавалі 1 100 чалавек, у год з канвеера сыходзіла 54 тысячы прыёмнікаў. Акрамя таго, на віленскім прадпрыемстве выраблялі ўзмацняльнікі магутнасці, мікрафоны і мегафоны, апаратуру для кінатэатраў і канферэнц–залаў.
А 1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. У канцы месяца Вільню заняла Чырвоная армія. Перад тым як перадаць горад Літоўскай Рэспубліцы, савецкі бок вывез адтуль прамысловае абсталяванне, музейныя і бібліятэчныя каштоўнасці. У тым ліку, магутнасці прадпрыемства Elektrit перамясцілі ў Мінск.
У Мінску на базе віленскага прадпрыемства 6 лістапада 1940 года, да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, адкрыўся «Радыёзавод імя Молатава». Той будынак захаваўся. Цяперашні адрас: праспект Незалежнасці, 58. На галоўным фасадзе па гэты дзень відаць лічбы 1940. А дзень нараджэння (ці, па сутнасці, перараджэння) мінскага прадпрыемства лічыцца пунктам адліку гісторыі радыёэлектроннай прамысловасці Беларусі.
У сталіцы БССР завод імя Молатава вырас не на пустым месцы. Базай паслужыла не толькі віленскае прадпрыемства, але і Мінскі лесапільна–мэблевы завод «Дрэваапрацоўшчык». Гэта не выпадкова: без драўляных карпусоў для прыёмнікаў у той час нельга было абысціся. Так што беларускае прадпрыемства, па сутнасці, нарадзілася са злучэння мінскага і віленскага. Мінскія мадэлі «КІМ», «Піянер» і «Маршал» 1940 года былі падобныя адпаведна на віленскія Regent, Herold і Komandor 1939-га. Да чэрвеня 1941 года мінскі завод выпусціў каля 13 500 прыёмнікаў.
Уварванне немцаў у Мінск не спыніла працу прадпрыемства, падчас нямецкай акупацыі апараты выпускаліся пад маркай Radiofabrik Minsk. Пасля вызвалення Мінска ад нацыстаў завод аднавіў працу ў лютым 1945 года. Спачатку выпускалі алюмініевы посуд, гарэлкі для газавых лямпаў, сельгасінвентар, штэпсельныя відэльцы. А праз год з’явіліся і прыёмнікі: «Партызан» і «Піянер». З 1947 года мадэль «Маршал» стала называцца «Мінск». «Мінск-55», «Мінск-58», «Беларусь-57» — так у 1950-я гады пашыраўся асартымент[8].
З часам спатрэбілася больш плошчаў для вытворчасці. У 1950 годзе з радыёзавода вылучылася асобнае прадпрыемства, цяпер вядомае пад маркай «Гарызонт». Для новых карпусоў выбралі пляцоўку ў межах цяперашніх вуліцы Куйбышава — праспекта Машэрава — вуліц Чырвонай — Кісялёва. На адным з будынкаў ва ўнутраным дворыку захавалася шыльда з надпісам: «З гэтага корпуса ў 1950 годзе пачалася гісторыя Мінскага ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі вытворчага аб’яднання «Гарызонт»"[9].

У 1960-х гадах сталі набіраць папулярнасць транзістарныя радыёпрымачы. На Рыжскім радыёзаводзе ВЭФ пачалася вытворчасць транзістарных прымачоў сямейства Спідола, першы такі прымач быў выпушчаны ў 1960 годзе. Масавы выпуск пачаўся ў 1962 г., прымач апынуўся вельмі ўдалым і хутка заваяваў папулярнасць у СССР. Канструкцыя «Спідолы» стала асновай для распрацоўкі шматлікіх наступных мадэляў, якія адрозніваліся шматлікімі ўдасканаленнямі. Адна з гэтых мадэляў «ВЭФ Транзістар-17», была ў 1968 г. перададзена на Мінскі радыёзавод, і на базе гэтай мадэлі пачаты выпуск сямейства прымачоў «Акіян».
У 2007 годзе створана сумеснае прадпрыемства з кітайскай кампаніяй Midea Group па вытворчасці побытавай тэхнікі. Прадпрыемства доўгі час выпускала мікрахвалевыя печы і воданагравальнікі як пад уласнымі гандлёвымі маркамі, так і, напрыклад, пад брэндамі Bork, Sharp, Polaris, Bosch і т. д. Беларускі «Гарызонт» выйшаў з СТАА «Мідэа-Гарызонт» у маі 2024 года і перадаў сваю долю іншаму прадпрыемству[10].
У 2010 годзе прадпрыемства рэарганізавана ў холдынг «Гарызонт», які ўключае 4 бізнес-кірункі і дзесяць самастойных кампаній, што ўваходзяць у склад холдынгу.
У 2022 годзе для расійскага ПАТ «МТС», пачата вытворчасць тэлевізараў пад маркай KION Smart TV, на базе аперацыйнай сістэмы Android з фірмовай абалонкай KION[11][12].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]27 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства[13].
5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна холдынга[14][15].
24 лютага 2024 года да санкцый супраць прадпрыемства далучылася Аўстралія[16].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]З 1959 года па 1961 год на прадпрыемстве працаваў токарам Лі Харві Освальд, найбольш верагодны забойца Джона Кенэдзі, 35-га прэзідэнта ЗША.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://horizont.by/be/company/
- ↑ https://fk.archives.gov.by/fond/106538/
- ↑ https://horizont.by/be/contact/
- ↑ http://horizont-group.com/lighting
- ↑ В центре столицы появится филиал Минского технопарка (руск.)
- ↑ Холдинг «Горизонт» (руск.)
- ↑ Об изменении наименования эмитента (руск.)
- ↑ История предприятий Горизонт и Амкодор–БелВАР начиналась в 1925 году в Вильнюсе (руск.)
- ↑ Холдинг «ГОРИЗОНТ», г.Минск (руск.)
- ↑ В Барановичах открыли совместный с китайской Midea завод холодильников (руск.)
- ↑ https://24smi.org/celebrity/263795-viacheslav-nikolaev.html
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2023. Праверана 3 мая 2023.
- ↑ Украина ввела санкции против 51 человека и 220 юридических лиц. В списке структуры РЖД и 19 белорусских предприятий (руск.). Настоящее Время (27 мая 2023).
- ↑ Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі . Наша Ніва (5 снежня 2023).
- ↑ Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (5 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Відкрите акціонерне товариство "Керуюча компанія холдингу «ГОРИЗОНТ» (укр.)(недаступная спасылка). НАЗК. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024. Праверана 29 лютага 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- ГарызонтПраектБуд Архівавана 8 лютага 2016.
- Радыёпрымач «КІМ» Архівавана 24 красавіка 2015.
- Радыёпрымач «Піянер» Архівавана 24 красавіка 2015.
- Радыёпрымач «Маршал» Архівавана 24 красавіка 2015.
- Радыёпрымач «Мінск» Архівавана 16 сакавіка 2015.
- Радыёпрымачы «Komandor» і «Herold» польскай фірмы «Elektrit». [1] Архівавана 1 снежня 2016. [2] Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Радыёпрымач «ВЭФ Транзістар-17» Архівавана 24 красавіка 2015.
- http://radiotehnica.ru/0/zawod/minskiy_rz_.html Архівавана 1 снежня 2016.
- Кампаніі паводле алфавіта
- Кампаніі, заснаваныя ў 2010 годзе
- Прадпрыемствы Мінска
- Прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці бытавой тэхнікі
- Кампаніі Беларусі
- З’явіліся ў 1951 годзе
- 1951 год у Мінску
- Прадпрыемствы машынабудаўнічай прамысловасці СССР
- Вытворцы тэлевізараў
- Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША