Будынак «Гроднаграмадзянпраекта»
Выгляд
| Будынак «Гроднаграмадзянпраекта» | |
|---|---|
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Канец будаўніцтва | 1965 |
| Рэканструкцыя | 1980, 1986 |
| Архітэктар | Мікалай Іванавіч Жучко |
| Карыстальнік | Гроднаграмадзянпраект |
Будынак «Гроднаграмадзянпраекта» — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Дзяржынскага, 2/1.
Пабудаваны ў 1965 годзе па тыпавым праекце, у 1980 годзе зроблена прыбудова і надбудова 5-га паверху. У 1986 прыбудаваны аб’ём з актавай залай і сталовай па праекце архітэктара М. Жучко.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак цагляны, прамавугольны ў плане, галоўны ўваход вылучаны ганкам і казырком. Вонкавыя сцены апрацаваны светла-шэрай тынкоўкай, у інтэр’ерах актавай залы і сталовай — тэразітавай. Падлогі мазаічныя, паркетныя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Гродногражданпроект» // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.