Будынак «Гроднаэнерга»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак «Гроднаэнерга»
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1976
Архітэктар Валянцін Рыгоравіч Ягошын, Васіль Фёдаравіч Давыдзёнак і Людміла Аляксандраўна Вільчко
Карыстальнік Гроднаэнерга

Будынак «Гроднаэнерга» — будынак у Гродне, размешчаны па праспекце Касманаўтаў, 64. Пабудаваны ў 1976 годзе па праекце архітэктараў В. Давыдзёнка, В. Ягошына, Л. Вільчко як будынак цэнтральнага дыспетчарскага пункта «Гроднаэнерга». Адзін з першых будынкаў, якія паклалі пачатак фарміраванню забудовы праспекта Касманаўтаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой прамавугольны ў плане 5-павярховы аб’ём (размешчаны аператыўна-дыспетчарскія службы, лабараторыі, навучальныя класы, тэхнічная бібліятэка), зблакаваны з раней пабудаваным 2-павярховым будынкам. Галоўны фасад вылучаны аб’ёмам канферэнц-залы на 200 месцаў. Да дваровага фасада галоўнага корпуса прыбудавана дыспетчарская зала. Фасады будынка дэкараваны гарызантальнымі і вертыкальнымі паясамі рознай шырыні, якія праходзяць па краях аконных праёмаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Гродноэнерго» // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.