Перайсці да зместу

Гроднаэнерга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гроднаэнерга
альтэрн.: Горадняэнэрга[1]
Тып РУП
Заснаванне 1960
Ранейшыя назвы РЭУ «Гроднаэнерга»
Заснавальнікі Савет міністраў БССР[2]
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гродна
Адрас
Галіна энергетыка
Прадукцыя электраэнергія
Колькасць супрацоўнікаў
  • 6 101 чал. (2022)[4]
Дэвіз Зробім жыццё святлей і цяплей
Сайт energo.grodno.by

РУП «Гроднаэнерга» — беларускае прадпрыемства па вытворчасці электраэнергіі, якое размешчана ў Гродне, у будынку па праспекце Касманаўтаў, 64[5][6][7].

У склад РУП «Гроднаэнерга» уваходзяць 13 філіялаў, з іх адносяцца да энергетычнай вытворчасці і будаўніцтва:

  • чатыры электрасеткавых філіяла (Гродзенскія, Ваўкавыскія, Лідскія і Ашмянскія электрычныя сеткі);
  • два філіяла цеплавых сетак (Гродзенскія і Лідскія цеплавыя сеткі);
  • цеплаэлектрацэнтраль (Гродзенская ЦЭЦ-2);
  • прадпрыемства сродкаў дыспетчарскага і тэхналагічнага кіравання;
  • філіял «Энерганагляд»;
  • рамонтна-будаўнічая вытворчасць «Энергабудрамонт».

У склад Гродзенскіх і Лідскіх цеплавых сетак уваходзяць кацельні, міні-ЦЭЦ і ЦЭЦ, у склад філіялаў электрычных сетак — гідраэлектрастанцыі (Гродзенская ГЭС на рацэ Нёман уваходзіць у склад Гродзенскіх электрычных сетак).

У склад сеткавых філіялаў і Гродзенскай ЦЭЦ-2 уваходзяць аб’екты сацыяльнай сферы (інтэрнат, здраўпункты), структурныя падраздзяленні грамадскага харчавання.

Да сацыяльнай сферы дзейнасці адносіцца санаторый «Энергетык».

Навучальны цэнтр ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў для энергетычнай вытворчасці.

У 2005 годзе ў склад РУП «Гроднаэнерга» ўвайшла аграфірма «Стары Палац», калектыў якой займаецца сельскагаспадарчай вытворчасцю.

  • Шатэрнік Уладзімір Уладзіміравіч — генеральны дыректар
  • Шмакоў Юрый Анатолевіч — галоўны інжэнер
  • Раік Леанід Георгіевіч — намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансам
  • Адаменка Сяргей Юр’евіч — намеснік генеральнага дырэктара па капітальнаму будаўніцтву
  • Торч Аляксандр Станіслававіч — намеснік генеральнага дырэктара па агульным пытанням
  • Кіянка Сяргей Францэвіч — намеснік генеральнага дырэктара па сбыту энергіі
  1. https://nashaniva.com/7369/
  2. https://energo.grodno.by/kratkaya-spravka-po-istorii-razvitiya-energetiki-na-grodnenshchine
  3. а б https://zviazda.by/be/news/20140303/1393880108-energiya-efektyunasci
  4. https://energo.grodno.by/proizvodstvennaya-kharakteristika-rup-grodnoenergo
  5. Навіны горада(недаступная спасылка). Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт (18 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2025. Праверана 16 лютага 2019.
  6. Намесьніка дырэктара «Гроднаэнэрга» судзяць за хабар і раскрыцьцё службовай тайны. Радыё Свабода (21 мая 2018, 10:39). Праверана 16 лютага 2019.
  7. Кася Крот. У Гродне затрымалі фальшывую супрацоўніцу «Гроднаэнерга». TUT.BY (6 лютага 2012, 11:38). Праверана 16 лютага 2019.(недаступная спасылка)