Будынак Гродзенскага гаркама КПБ
Славутасць | |
Будынак Гродзенскага гаркама КПБ | |
---|---|
| |
53°41′03″ пн. ш. 23°50′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Архітэктар | Васіль Фёдаравіч Давыдзёнак |
Дата пабудовы | 1971 год |
Будынак Гродзенскага гаркама КПБ — будынак у Гродне, размешчаны па адрасе пл. Леніна, 2/1.
Пабудаваны ў 1971 годзе для гаркама КПБ (архіт. В. Давыдзёнак). Пазней да яго з паўднёвага боку быў прыбудаваны будынак, у якім сёння размяшчаецца Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак кампактны, прамавугольны ў плане, чатырохпавярховы. Галоўны фасад, завершаны адзіным праёмам буйнога рытму лапатак (аб'ядноўваюць 2-і—5-ы паверхі), стварае цэласны архітэктурны вобраз. Галоўны ўваход вылучаны казырком. Першыя 3 паверхі з аднолькавым канструкцыйным модулем, вырашаны па фасадзе ў выглядзе сеткі акон. Чацвёрты, больш высокі паверх, аддзелены міжпаверхавым поясам на кранштэйнах. Аб'ём лесвічнай клеткі, вынесены за плоскасць фасада, стварае акцэнт, які надае будынку манументальнасць. Будынак мае калідорную сістэму планіроўкі з размяшчэннем кабінетаў па абодва бакі. На 1-м паверсе знаходзяцца вестыбюль і службовыя памяшканні, на 2—3-м паверхах — рабочыя кабінеты, на 4-м — двухсветлавая зала і фае. Сувязь паміж паверхамі ажыццяўляецца праз лесвіцы ў тарцах будынка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх