Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (Гродна)
Будынак | |
Будынак Марыінскай жаночай гімназіі | |
---|---|
Будынак былой гімназіі ў 2011 годзе | |
Краіна |
![]() |
Горад | Гродна |
Архітэктурны стыль | позні класіцызм |
Архітэктар | Васіль Фёдаравіч Нябольсін |
Дата пабудовы | 1893 год |
Статус |
![]() |
Будынак былой Марыінскай жаночай гімназіі па вул. Ажэшкі, № 22 узведзены ў 1893 годзе. Помнік позняга класіцызму. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b4/Horadnia%2C_Rasko%C5%A1a%2C_Marynskaja._%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%A0%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%BE%D1%88%D0%B0%2C_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281901%2C_1916%29_%282%29.jpg/250px-Horadnia%2C_Rasko%C5%A1a%2C_Marynskaja._%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%A0%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%BE%D1%88%D0%B0%2C_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281901%2C_1916%29_%282%29.jpg)
Трохпавярховы будынак пабудаваны ў 1893 годзе, аўтар праекта — В. Ф. Нябольсін.
Вясной 1919 года праз кароткі час пасля закрыцця гімназіі знаходзілася канцылярыя Гродзенскай беларускай губернскай управы. З восені 1919 да пачатку 1921 года працавала беларуская школа. У далейшым будынак выкарыстоўваўся толькі ў адукацыйных мэтах. На 1926 год працавала жаночая настаўніцкая семінарыя імя Э. Ажэшка (дырэктар Швяйкоўская). У 1940—1941 гадах дзейнічаў настаўніцкі інстытут[1], першы на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Будынак шчасна перажыў вайну і ў 1944 годзе ў ім пачаў дзейнічаць педінстытут, на базе якога ў 1978 годзе адкрыты Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы, якому будынак жаночай Марыінскай гімназіі належыць і па гэты дзень.
Перад будынкам універсітэта ў 1964 годзе пастаўлены бронзавы бюст Янкі Купалы скульптара З. Азгура. Гэта не адзіны помнік, што стаяў каля будынка былой гімназіі. Пасля ўсталявання савецкай улады ў 1939 годзе злева ад параднага ўвахода ў настаўніцкі інстытут з’явілася трохметровая выява Сталіна, якую ў чэрвені 1941 года мясцовыя жыхары скінулі з пастамента[1].
Будынак — помнік архітэктуры позняга класіцызму.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Будынак Г-падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаны двумя бакавымі рызалітамі. Дом абліцаваны жоўтай цэглай. Строгі характар будынку надае выразны рытм аконных праёмаў. Планіроўка дома — аднабаковае размяшчэнне класных пакояў. Вакол двух лесвічных клетак знаходзіліся тэхнічныя памяшканні і лабараторыі.
Зноскі
- ↑ а б Ажэшкі № 22(недаступная спасылка)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (Гродна) на Вікісховішчы |
---|
- Будынак жаночай Марыінскай гімназіі ў Гродна(недаступная спасылка)
- Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (Гродна) на сайце «Архіварта»