Тэхналагічны каледж (Гродна)
Выгляд
| Тэхналагічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (Тэхналагічны каледж) | |
|---|---|
| Дата заснавання | 1966 |
| Тып | каледж |
| Дырэктар | Андрэй Іванавіч Буць |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | 230015, г. Гродна, вул. Горкага, 84 |
| tk.grsu.by | |
Тэхналагічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Гродна. Філіял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя навучальнай установы пачалася з адкрыцця ў 1966 годзе Гродзенскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума, які ў 2004 годзе пераўтвораны ў Тэхналагічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі з атрыманнем рабочых прафесій і па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, інтэграваных з праграмамі вышэйшай адукацыі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Электрамеханічнае аддзяленне.
- Хіміка-тэхналагічнае аддзяленне.
- Аддзяленне аўтаматызацыі і вылічальнай тэхнікі.
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў
- Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна
- Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей
- Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў
- Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў
- Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання
- Тэхналогія машынабудавання
- Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
- Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей
- Электронныя вылічальныя сродкі
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Тэхналагічны каледж(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 20 студзеня 2021.