Будынак Свіслацкай гімназіі
Славутасць | |
Будынак Свіслацкай гімназіі | |
---|---|
| |
53°02′02,27″ пн. ш. 24°05′31,1″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Свіслач |
Архітэктурны стыль | Класіцызм |
Архітэктар | Я. Шантыр |
Будаўніцтва | 1821[1] — 1828[1] |
Статус |
![]() |
Стан | будынак бальніцы |
Будынак Свіслацкай гімназіі — архітэктурны помнік класіцызму ў горадзе Свіслач па вул. 17 верасня, 3. Будынак быў спраектаваны для Свіслацкай мужчынскай гімназіі, цяпер у ім змяшчаецца бальніца. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D%2C_Gimnazi%C4%8Dny._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%2C_%D0%93%D1%96%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%281900-09%29.jpg/250px-%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D%2C_Gimnazi%C4%8Dny._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%2C_%D0%93%D1%96%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%281900-09%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D%2C_Gimnazi%C4%8Dny._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%2C_%D0%93%D1%96%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%281900%29.jpg/250px-%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D%2C_Gimnazi%C4%8Dny._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%2C_%D0%93%D1%96%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%281900%29.jpg)
Планіроўка будынкаў адпавядала класіцыстычным нормам (праект Я. Шантыра). Па-першае, гэта трохчасткавая кампазіцыя — на адной лініі з цэнтральным аднапавярховым галоўным корпусам знаходзіліся два сіметрычныя невялікія флігелі. У вырашэнні будынкаў прысутнічала нязменная каланада: у галоўнага корпуса — чатырнаццацікалонны порцік, у флігелях — шасцікалонныя. Характэрнае для класіцызму размяшчэнне парадных пакояў на першым плане і адвядзенне ўвагі ад жылых памяшканняў таксама прысутнічаюць у будынках гімназіі[1].
Дэкор падкрэсліваў строгасць установы. Выключэннем былі сандрыкі над вокнамі трох карпусоў[1].
Галоўны будынак гімназіі быў пабудаваны напярэдадні афіцыйнага адкрыцця таксама на сродкі Тышкевіча. Гэта прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак, накрыты двухсхільным дахам. Заходні тарцовы фасад аформлены каланадай дарычнага ордара з атыкам. Два ўваходы на бакавым фасадзе завершаны ў выглядзе порцікаў з дзвюма парамі квадратных у сячэнні слупоў. Унутраная планіроўка і дэкор інтэр'ера не захаваліся. У галоўным корпусе было змешчана шэсць лекцыйных залаў, два кабінеты, капліца, якая выконвала ролю і актавай залы, бібліятэка, дзве кухні[1].
У флігелях знаходзіліся кватэры настаўнікаў і пакоі гімназістаў[1].
Вакол гімназіі быў разбіты сад з сажалкай[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Лазука Б. А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 335. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Будынак Свіслацкай гімназіі на сайце Radzima.org
- Будынак Свіслацкай гімназіі на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Кобрынскія замалёўкі: па слядох Рамуальда Траўгута. Частка IX. // 11 лістапада 2021
- Будынак Свіслацкай гімназіі на сайце «Архіварта»