Будынак Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта
Славутасць | |
Будынак Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта | |
---|---|
53°54′17″ пн. ш. 30°20′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Архітэктар | Аляксандр Цімафеевіч Кучарэнка і Юрый Васілевіч Шпіт |
Дата пабудовы | 1973 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта — будынак у цэнтры Магілёва, размешчаны па адрасе вуліца Першамайская, 32. Адміністрацыйны будынак — прыклад савецкай архітэктуры 1970-х гадоў.
Пабудаваны ў 1973 г. з цэглы як будынак абкама КПБ (архіт. А. Кучарэнка, Ю. Шпіт).
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Актыўна фарміруе забудову вул. Першамайскай. Размешчаны за 60 м ад лініі забудовы, што стварае невялікую плошчу перад будынкам. Сіметрычная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з асноўнага 8-павярховага прамавугольнага ў плане корпуса, галоўным фасадам арыентаванага на вул. Першамайскую, і 2-павярховага прамавугольнага ў плане корпуса залы пасяджэнняў (на 400 месцаў), зблакіраваных Т-падобна з боку дваровага фасада. Асноўным архітэктурным матывам галоўнага фасада з’яўляюцца пілоны на ўсю вышыню будынка: у цэнтральнай частцы фасада масіўныя (да 1,2 м), па бакавых — больш тонкія, і спараныя прамавугольныя аконныя праёмы. Галоўны ўваход вырашаны 3 манументальнымі парталамі, што падкрэслівае грамадскі характар будынка. Паверхня цокальнага паверху і 3-частковы партал абліцаваны чорным паліраваным гранітам. Аб’ём залы пасяджэнняў вырашаны ў лаканічных формах. У інтэр'еры (вестыбюль, зала пасяджэнняў) выкарыстаны граніт, мармур.
У аснову планіровачнай структуры будынка пакладзена калідорная сістэма з двухбаковым размяшчэннем кабінетаў. У цэнтры кожнага паверха — хол. У 2-павярховым корпусе на першым паверсе знаходзіцца вестыбюль, гардэроб, сталовая, на другім — зала пасяджэнняў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 26. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- Могилевский областной комитет КПБ // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта