Будынак рэальнага вучылішча (Орша)
Будынак | |
Будынак рэальнага вучылішча | |
---|---|
| |
54°30′48,5″ пн. ш. 30°26′01,89″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Орша |
Дата пабудовы | 1906 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Будынак рэальнага вучылішча — помнік грамадзянскай архітэктуры ў Оршы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Vor%C5%A1a%2C_Babinavickaja%2C_Realnaja._%D0%92%D0%BE%D1%80%D1%88%D0%B0%2C_%D0%91%D0%B0%D0%B1%D1%96%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A0%D1%8D%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281901-18%29.jpg/250px-Vor%C5%A1a%2C_Babinavickaja%2C_Realnaja._%D0%92%D0%BE%D1%80%D1%88%D0%B0%2C_%D0%91%D0%B0%D0%B1%D1%96%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A0%D1%8D%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281901-18%29.jpg)
Пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1906 годзе ў цэнтры горада (вул. Леніна, 41). У вучылішчы ў 1907—1909 гадах працаваў дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст П. М. Лепяшынскі.
У будынку размешчана сярэдняя школа № 1.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Двухпавярховы П-падобны ў плане мураваны аб'ём бакавымі крыламі арыентаваны ў двор. Галоўны ўваход у цэнтры будынку мае прыхожую, невялікі вестыбюль, адкуль трохмаршавыя парадныя ўсходы вядуць на другі паверх, дзе цэнтральнае месца займае актавая зала. Архітэктурна-мастацкае рашэнне будынку сціплае, дэкор вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі. Галоўны фасад расчлянёны трыма рызалітамі. Сярэдні, які выступае больш за бакавыя, вылучаны высокімі арачнымі вокнамі другога паверху, галоўным уваходам і невялікім арыгінальным балкончыкам. Архітэктурную выразнасць аб'ёму ўзмацняецца яго каларыстычным рашэннем, вылучэннем на фоне чырвона-карычневай муроўкі ліштваў, карнізных цяг, абрамленняў кутоў і інш.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак рэальнага вучылішча (Орша)
- Будынак рэальнага вучылішча (Орша) на сайце Radzima.org
- Будынак рэальнага вучылішча (Орша) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак рэальнага вучылішча (Орша) на сайце «Архіварта»