Перайсці да зместу

Панцеляймон Мікалаевіч Лепяшынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панцеляймон Мікалаевіч Лепяшынскі
альтэрн.: Панцеляймон Мікалаевіч Лепяшынскі[1]
Дата нараджэння 12 сакавіка 1868(1868-03-12)[2] ці 29 лютага (12 сакавіка) 1868[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1944(1944-09-30) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Вольга Барысаўна Лепяшынская[3]
Род дзейнасці рэвалюцыянер, выкладчык, журналіст, пісьменнік, палітык
Навуковая сфера рэвалюцыянер[d], выкладчык[d][3] і журналістыка[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[1]
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Панцеляймон Мікалаевіч Лепяшынскі (12 сакавіка 1868, Студзянец, Магілёўская губерня — 30 верасня 1944, Масква) — прафесійны рэвалюцыянер, партыйны дзеяч, літаратар. Муж біёлага, акадэміка В. Б. Лепяшынскай. '

Скончыў Магілёўскую гімназію (1886). У час вучобы на фізіка-матэматычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта (1886—1890) узначальваў беларускае зямляцтва, уключыўся ў нарадавольчы рух, удзельнічаў у выданні народніцкай літаратуры. У 1890 годзе выключаны з універсітэта і высланы. У 1891 годзе экстэрнам скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. У Пінску, дзе жыў пад наглядам паліцыі, у 1894 годзе ўступіў у марксісцкі гурток.

За рэвалюцыйную дзейнасць у 1895 г. арыштаваны і сасланы ў Енісейскую губерню, дзе сустрэўся з У. І. Леніным; у 1899 годзе ў ліку 17 ссыльных падпісаў «Пратэст расійскіх сацыял-дэмакратаў» супраць «эканамістаў». З 1900 г. агент «Іскры» у Пскове, член Аргкамітэта па скліканні ІІ з’езда РСДРП. У 1902 г. высланы ў Енісейскую губерню, адкуль бег за мяжу. У. І. Ленін, падбіраючы надзейнага чалавека, здольнага весці падрабязныя і дакладныя пратаколы паседжанняў Рады партыі, спыніў свой выбар на перакананым бальшавіку П. М. Лепяшынскім. Гэтую працу ён выконваў выключна добрасумленна і стаў адным са стваральнікаў архіва і бібліятэкі ЦК РСДРП.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы ІІІ з’езда РСДРП. У 1905—1907 гг. вёў партыйную працу ў Екацярынаслаўлі, Пецярбургу, супрацоўнічаў у бальшавіцкіх газетах «Наперад», «Рэха», «Казарма». У 1907—1909 гг. выкладаў матэматыку ў Аршанскім рэальным вучылішчы, аддаючы шмат сіл рэвалюцыйнаму выхаванню моладзі. На аршанскім чыгуначным вузле (разам з жонкай В. Б. Лепяшынскай) адрадзіў арганізацыю РСДРП, быў арыштаваны і заключаны ў турму, з-за адсутнасці доказаў быў выпушчаны на волю, але выкладаць у вучылішча яму забаранілі. З 1909 г. працаваў у статыстычным бюро пры Маскоўскай гарадской управе.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. быў гарадскім галавой у Оршы. У час Кастрычніцкай рэвалюцыі адзін з кіраўнікоў Аршанскай партыйнай арганізацыі, ганаровы старшыня ВРК. З 1918 г. загадчык аддзелам рэформы школы Наркамата асветы (Петраград), распрацоўваў асновы адзінай савецкай працоўнай школы. Для практычнай праверкі тэарэтычных палажэнняў аб працоўным політэхнічным выхаванні моладзі ў савецкай школе, са згоды У. І. Леніна, улетку 1918 г. заснаваў і ўзначаліў першую савецкую доследна-паказальную працоўную школу-камуну ў в. Літвінавічы Кармянскага раёна, дзе з 1874 года жыла сям’я Лепяшынскіх. У арганізацыі школы-камуны актыўна дапамагалі сяляне, дзеці якіх не толькі вучыліся, але і самі рыхтавалі ежу, прыбіралі памяшканні, з дапамогай педагогаў шылі сабе адзенне, рабілі нескладаную мэблю, вялі палітыка-асветніцкую працу сярод насельніцтва. У 1919 г. школа эвакуіравана ў Маскву. У 1919 г. П. М. Лепяшынскі прызначаны намеснікам наркама асветы Туркестанскай рэспублікі.

У 1921—1924 гг. Лепяшынскі адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Істпарта. З 1925 г. старшыня ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі (МАПР), з 1927 г. дырэктар Гістарычнага музея, у 1935—1936 гг. — Музея Рэвалюцыі ў Маскве. Аўтар прац па гісторыі партыі, педагогікі, успамінаў пра У. І. Леніна, літаратурных твораў.

Імя П. М. Лепяшынскага прысвоена калгасу ў Кармянскім р-не, сярэдняй школе ў в. Ліцвінавічы; яго імем названы вуліцы ў гарадах Бабруйск, Гомель, Крычаў, Магілёў, Орша, в. Ліцвінавічы (Кармянскі раён); у в. Ліцвінавічы ў 1968 г. адкрыты прысвечаны яму музей; у Касцюковіцкім краязнаўчым музеі яму таксама прысвечана экспазіцыя і ўстаноўлена скульптура П. М. Лепяшынскага, у Крычаўскім краязнаўчым музеі яму прысвечана экспазіцыя. З 1967 г. устаноўлена Дзяржаўная прэмія БССР ім. П. М. Лепяшынскага за лепшыя публіцыстычныя прызнанні.

  • Опыт культурной работы в деревне // Народное просвещение. — 1919. — № 8. — С. 14 — 19.
  • Автобиография, представленная в обществе старых большевиков. — М., 1926.
  • Вокруг Ильича. — Харьков, 1926.
  • Навстречу бурям // Огонек. — 1929. — № 29.
  • Бурнопламенный год // Огонек. — 1930. — № 35.
  • Як узнікла ленінская партыя. — Мн., 1934.
  • На повороте. — Мн., 1955.
  • Барацьба і творчасць // Звязда. — 1963. — 19, 22, 26, 29 студзеня.

Зноскі