Будынак чыгуначнага вакзала (Барысаў)
Jump to navigation
Jump to search
Славутасць | |
Будынак чыгуначнага вакзала | |
---|---|
![]() Чыгуначны вакзал у Барысаве | |
54°13′13″ пн. ш. 28°31′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Барысаў |
Тып будынка | чыгуначны вакзал |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Будынак чыгуначнага вакзала ў Барысаве — помнік архітэктуры пачатку XX ст. ў г. Барысаў. Пабудаваны на чыгуначнай станцыі Барысаў, на Прывакзальнай плошчы, завяршае перспектыву пр-та Рэвалюцыі.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Мае элементы стылю мадэрн. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з сіметрычнавосевымі франтальнымі фасадамі. Галоўны фасад расчлянёны глыбокімі ўваходнымі рызалітамі з фігурнымі прафіляванымі шчытамі ў завяршэнні. Перонны фасад мае ідэнтычную кампазіцыю з неглыбокімі рызалітамі, паміж якімі выхад з будынка. Аконныя праёмы лучковыя, з клінападобнымі аркамі і замковым каменем. На зялёным фоне сцен будынку вылучаюцца пабеленыя элементы дэкору: ліштвы праёмаў, міжпаверхавыя цягі, карніз з крэмальерамі. Тарцовыя фасады глухія.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск, 1993
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Будынак чыгуначнага вакзала (Барысаў) на сайце Radzima.org
- Будынак чыгуначнага вакзала (Барысаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)