Бузачы
Jump to navigation
Jump to search
Бузачы | |
---|---|
45°07′26,40″ пн. ш. 51°39′46,80″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Каспійскае мора |
Плошча | 16 780 км² |
Найвышэйшы пункт | 29 м |
Краіна | |
Бузачы (каз.: Бозащы) — паўвостраў на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Менгістаускай вобласці Казахстана. Тэрыторыя - каля 16780 км².
Паўвостраў Бузачы ўяўляе сабою паўночны выступ паўвострава Мангышлак. Сфарміраваўся ў выніку адступлення Каспійскага мора. Абрысы вельмі зменлівы. Пейзажы прадстаўлены пераважна пустыннымі мелавымі раўнінамі. Клімат рэзка кантынентальны з кароткай, але прахалоднай зімой і доўгім спякотным летам. Сярэднегадавая тэмпература — 10,5 °C.
На Бузачы вядзецца здабыча нафты і газу.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мангышлак // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 75