Травяністая расліна вышынёй 30-75 см. Сцябло прамастойнае, знізу пурпуровае. Прыкаранёвае лісце на доўгіх, часта пурпуровых чаранках, сцябловае — на кароткіх, верхняе сядзячае, лускападобнае. Кветкавыя кошыкі жоўтыя, у рэдкай гронцы з фіялетава-пурпуровым прыкветным лісцем[3].