Бузіна канадская
Бузіна канадская | |||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Sambucus canadensis L., 1753 | |||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||
|
Бузіна канадская (Sambucus canadensis) — лістападны куст ці невялікае дрэва, від роду Бузіна (Sambucus) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae) (раней гэты род уключалі ў сямейства Бружмелевыя або вылучалі ў асобнае сямейства Бузінавыя).
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Родам з Паўночнай Амерыкі, сустракаецца таксама ў Мексіцы і Цэнтральнай Амерыцы аж да Панамы.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Куст вышынёй да 3 м і больш.
Лісце супратыўнае, пёрыстае.
Улетку цвіце вялікімі (20-30 см у дыяметры) гронкападобнымі суквеццямі, кветкі дыяметрам 5-6 мм, з пяццю пялёсткамі.
Плады ад цёмна-фіялетавага да чорнага колеру, ад 3 да 5 мм у дыяметры.
Плады і кветкі ядомыя, але іншыя часткі расліны атрутныя, бо ўтрымліваюць таксін — аксалат кальцыю .
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Плады выкарыстоўваюць у медыцыне, а таксама для падрыхтоўкі віна, жэле і фарбавальнікаў.
Лісце і кара могуць быць выкарыстаны ў якасці інсектыцыду.
Лісце, сцёблы, карані і няспелыя плады атрутныя для чалавека.
Батанічная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Па даных The Plant List на 2013 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[1]:
- Aralia sololensis Donn.Sm.
- Sambucus bipinnata Moench, nom. illeg.
- Sambucus bipinnata Schltdl. & Cham., nom. illeg.
- Sambucus mexicana C.Presl ex DC.
- Sambucus oreopola Donn.Sm.
- Sambucus simpsonii Rehder
Зноскі
- ↑ Sambucus canadensis L. is an accepted name (англ.). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (18 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2019. Праверана 12 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бузина канадская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)