Перайсці да зместу

Бурштынавы пакой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бурштынавы пакой
руск.: Янтарная комната
ням.: Bernsteinzimmer
Дата заснавання / стварэння 1712
Выява
Мастацкі кірунак барока
Краіна
У адміністрацыйнай адзінцы
Месцазнаходжанне
Стваральнік твора Андрэас Шлютэр і Ёган Фрыдрых Эазандэр фон Гётэ[d]
Заказчык Фрыдрых I Гогенцолерн
Матэрыял бурштын, сусальнае золата, каштоўныя камяні і люстра
Дызайнер Андрэас Шлютэр і Франчэска Барталамеа Растрэлі
Маса 6 тона
Бурштынавы пакой (Расія)
Бурштынавы пакой
Бурштынавы пакой
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Адноўлены Бурштынавы пакой

Бурштынавы пакой (першапачаткова - Бурштынавы кабінет) — знакаміты шэдэўр мастацтва XVIII стагоддзя, які бясследна знік у час Вялікай Айчыннай вайны і не знойдзены да гэтага часу.

Пакой створаны нямецкімі майстрамі для прускага караля Фрыдрыха I, затым падораны Пятру I, пасля чаго дапоўнены люстранымі пілястрамі пад кіраўніцтвам Ф. Б. Растрэлі. Лічыўся жамчужынай летняй рэзідэнцыі расійскіх імператараў ў Царскім Сяле. У аздабленні пераважна выкарыстоўваўся бурштын. Шэдэўр складаўся з бурштынавых панэляў, упрыгожанняў і пано.