Бухтармінскае вадасховішча
Бухтармінскае | |
---|---|
каз.: Бұқтырма бөгені | |
Каардынаты: 49°10′ пн. ш. 84°15′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Казахстан, Усходне-Казахстанская вобласць |
Даўжыня | 425 км |
Шырыня | 35 км |
Плошча | 5490 км² |
Аб'ём | 53 км³ |
Сярэдняя глыбіня | 9,6 м |
Упадаюць | Іртыш, Бухтарма, Нарым |
Выцякаюць | Іртыш |
Год напаўнення | 1967 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бухтармі́нскае (каз.: Бұқтырма бөгені) — вадасховішча ў Казахстане, ва Усходне-Казахстанскай вобласці, на рацэ Іртыш.
Плошча паверхні вадасховішча 5490 км². Даўжыня 425 км, найбольшая шырыня 35 км. Сярэдняя глыбіня 9,6[1] м. Аб’ём вады 53 км³. Ваганні ўзроўню да 7 м. Вадасховішча створана ў выніку будаўніцтва на рацэ Іртыш плаціны Бухтармінскай ГЭС (пачалося ў 1953 годзе)[1]. Запаўнялася вадой у 1960—1967[1] гг. Займае частку далін рэк Іртыш, Нарым, Бухтарма і Манчакурскую ўпадзіну. У выніку стварэння вадасховішча і падпору павысіўся на 7 м узровень вады ў возеры Зайсан[1][2], якое стала часткай Бухтармінскага мора[1].
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах суднаходства, рыбнай гаспадаркі, арашэння, адпачынку, забеспячэння работы Бухтармінскай и Усць-Каменагорскай ГЭС.
Бухтармінскі гідравузел
[правіць | правіць зыходнік]Бухтармінскае вадасховішча створана збудаваннямі Бухтармінскага гідравузла, размешчанага ніжэй вусця ракі Бухтарма[1]. Збудаванні гідравузла ўведзены ў эксплуатацыю ў 1976[1] годзе. Складаюцца з плаціны, гідраэлектрастанцыі і суднаходнага шлюза[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Бухтарминское водохранилище // Silk Road Adventures (руск.)
- ↑ Озеро Зайсан // Институт Озёроведения Российской академии наук Архівавана 18 сакавіка 2018. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бухтармінскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 366.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 78. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бухтарминское водохранилище // Silk Road Adventures (руск.)
- Озеро Зайсан // Институт Озёроведения Российской академии наук Архівавана 18 сакавіка 2018. (руск.)