Бэй Шыжан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бэй Шыжан
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1903(1903-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 2009(2009-10-29)[1] (106 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, палітык, біяфізік
Навуковая сфера біёлаг[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бэй Шычжан (кіт. трад. 贝时璋, спр. 貝時璋, піньінь Bèi Shízhāng; 10 кастрычніка 1903 — 29 кастрычніка 2009), або Шы-Чжан Бэй — кітайскі біяфізік, эмбрыёлаг, палітык і празаік. Быў акадэмікам Кітайскай акадэміі навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Чжэньхаі, правінцыя Чжэцзян, 10 кастрычніка 1903 года. Атрымаў доктарскую ступень у Цюбінгенскім універсітэце ў 1928 годзе[2]. У 1929 годзе заснаваў кафедру біялогіі Чжэцзянскага ўніверсітэта і працаваў там 20 гадоў. На момант смерці ён быў найстарэйшым членам як Academia Sinica, так і Кітайскай акадэміі навук. Ён быў заснавальнікам, першым галоўным дырэктарам і ганаровым дырэктарам Інстытута біяфізікі Кітайскай акадэміі навук.

Бэй Шычжан быў піянерам кітайскай цыталогіі, эмбрыялогіі і заснавальнікам кітайскай біяфізікі.

Памёр у сваім доме ў Пекіне 29 кастрычніка 2009 года ва ўзросце 106 гадоў[3]

Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца «бацькам кітайскай біяфізікі». Астэроід 31065 Бэйшычжан быў названы ў яго гонар з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння.

Зноскі

  1. http://english.ibp.cas.cn/ns/es/200910/t20091030_46517.html
  2. Bei Shizhang | Chinese biophysicist and educator | Britannica.com. web.archive.org (22 красавіка 2018). Праверана 26 красавіка 2024.
  3. Obituary, Shizhang Bei, 106, Beijing, China. Institute of Biophysics website (25 кастрычніка 2019).