Бэла Амаўна Масумян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бэла Амаўна Масумян
Дата нараджэння 15 верасня 1937(1937-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 2020(2020-12-08) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Узнагароды

Бэла Амаўна Масумян (15 верасня 1937, Паўлаград, Днепрапятроўская вобласць, УССР — 8 снежня 2020, Мінск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1968). Народная артыстка Беларусі (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 15 верасня 1937 года ў Паўлаградзе Днепрапятроўскай вобласці УССР у сям’і ваеннага лётчыка-выпрабавальніка Амо Тыгранавіча Масумяна (1912—1985) і Мар’яны Віктараўны Сакалоўскай (1915—2012).

У 1961 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс Д. А. Арлова).

З 1961 года — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, у якім служыла амаль 60 гадоў.

На тэатральнай сцэне выканала больш за 100 роляў. У кіно, калі не лічыць фільмаў-спектакляў, знялася толькі аднойчы — у 1963 годзе, выканаўшы галоўную ролю ў навэле кінаальманаха «Чацвера ў адной шкуры» знятай на кінастудыі «Арменфільм».

Памерла 8 снежня 2020 года ў Мінску[1]. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]