Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў
Дата нараджэння 26 верасня 1903(1903-09-26)
Дата смерці 18 чэрвеня 1969(1969-06-18) (65 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ганна Браніславаўна Абуховіч
Адукацыя
Прафесія
Тэатр
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 1254073

Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў (26 верасня 1903 — 18 чэрвеня 1969) — акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, тэатральны педагог, народны артыст Беларускай ССР (1941).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1925 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва. З 1929 года працаваў у Маскоўскім тэатры УЦСПС, у 1934 годзе перайшоў у Маскоўскі рэалістычны тэатр. У 1936 годзе перабіраецца ў Магілёў. Там ён уступае ў трупу Рускага дзяржаўнага тэатра, грае ў яго спектаклях. З 1939 года становіцца мастацкім кіраўніком гэтага тэатра. Дзмітрый Арлоў дасягаў у сваіх ролях глыбокага пранікнення ва ўнутраны свет героя, афарбоўваў свае вобразы лірызмам. Камедыйныя ролі Арлова адрозніваліся мяккім гумарам і непасрэднасцю.

З 1934 года пачаў рэжысёрскую дзейнасць. З 1948 года Дзмітрый Аляксеевіч вёў педагагічную працу ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, а ў 1952 годзе ўзначаліў кафедру акцёрскага майстэрства.

Магіла Дзмітрыя Арлова на Усходніх могілках Мінска.

Памёр 18 чэрвеня 1969 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]