Бялянка капусная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бялянка капусная
Large white spread wings.jpg
Самка капусніцы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pieris brassicae Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   778274
NCBI   7116
EOL   175000

Капу́сная бяля́нка, капу́сніца (Pieris brassicae) — матыль з сямейства бялянак.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Крылы шырокія, белыя, пярэднія крылы з чорнымі вугалкамі. Размах крылаў да 6 см. Даўжыня пярэдняга крыла 25-33 мм.

Палавы дымарфізм, злева — самка, справа — самец

Выражаны палавы дымарфізм. У самак ёсць 2 чорныя плямы на кожным пярэднім крыле і булавападобная пляма — на заднім. У самцоў па адной чорнай пляме толькі на кожным з задніх крылаў. Акрамя таго, полавыя адрозненні добра бачныя на сподзе, які ў самак жаўтаваты (асабліва яркі жоўты колер у матылёў другога пакалення).

Дае дзве генерацыі, якія адраджаюцца ў сярэдзіне лета. Маладыя вусені жаўтаватыя, дарослыя жоўта-зялёныя. На целе вусеняў ёсць залозы, выдзяленні якіх небяспечныя, могуць раздражняць скуру чалавека.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал вельмі шырокі: Паўночная Афрыка, Еўропа, умераны пояс Азіі на ўсход да Японіі. Мігрантныя асобіны трапляюцца на поўнач ад палярнага круга.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў агародах, садах, на палях, узлесках, палянах, узбочынах дарог. Лёт у маі—жніўні. Найбольш часта сустракаецца паблізу паселішчаў, дзе вырошчваюцца крыжакветныя.

Вусені ў чэрвені верасні, небяспечныя шкоднікі капусты, бручкі, радыскі, рэпы, аб'ядаючць лісце, пакідаючы больш грубыя жылкі. Назіраюцца два пакаленні за год, на поўдні можа з'яўляцца трэцяе пакаленне.

Вусень

Маладыя вусені некаторы час нерухомыя, трымаюцца разам. Затым, распаўзаючыся, пачынаюць саскрабаць мякаць з ніжняга боку ліста, ліняюць 4 разы, стадыя развіцця, у залежнасці ад умоў надвор'я, працягваецца 13-38 дзён. Маладыя вусені аб'ядаюць пераважна ніжні бок лістоў кармавой расліны, а старэйшых узростаў — верхні. Яны выядаюць адтуліны ў лістах і качанах капусты, якія фарміруюцца, забруджваюць іх экскрэментамі. У пошуках пажывы могуць міграваць, засяляючы суседнія ўчасткі.

Поўны цыкл развіцця завяршаецца за 26-73 дзён. Зімуюць кукалкі на раслінных рэштках.

Меры барацьбы[правіць | правіць зыходнік]

Знішчэнне пустазелля, ручны збор вусеняў. Апырскванне мікрабіялагічнымі прэпаратамі супраць вусеняў малодшага ўзросту.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1. Мн., 1983.
  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993. ISBN 5-85700-079-3