Бярозка (харавод)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бярозка
А. Грачоў. Семік у Мар’іным гаі. 1845.
Кірунак: народны карагодны ці парны
Памер: 3/4, 4/4
Тэмп: ад маруднага да ўмерана-хуткага
Вытокі: беларускія і сярэднярускія
Роднасныя:
карагод
Гл. таксама:
Гуканне вясны, Сёмуха

Бярозка — танец-карагод, характэрны для цэнтральнай Расіі і Беларусі. Музычны памер 3/4, 4/4. Тэмп ад павольнага да ўмерана хуткага.

Харэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У некаторых раёнах выконваўся дзяўчынамі падчас вясновых закличек, абавязковы атрыбут — галінкі бярозы, якія выканаўцы трымаюць у руках. Вядомы таксама як парны вясковы танец, не звязаны з абрадавымі дзеяннямі. Характэрныя элементы танца — простыя крокі па крузе і адначасовае прысяданне ўсіх выканаўцаў на пэўны такт музыкі. Танец суправаджаецца шматлікімі і разнастайнымі прыпеўкамі. У Мінскай вобласці танец суправаджаў гульню «Жаніцьба Цярэшкі»[1].

Сцэнічны варыянт[правіць | правіць зыходнік]

Па матывах народнага танца створаны сцэнічны варыянт. У гэтым выпадку жанчыны выконваюць яго ў «традыцыйных рускіх» касцюмах стылізаваных пад ніжагародскія дзявочыя (кофта, сарафан, какошнік або хустку), валасы прыбраныя ў касу. Рухі плыўныя па крузе, у карагодзе, ланцужком (адзін за адным), змейкай, у дзве лініі, кручэння адна вакол адной або парамі вакол агульных цэнтраў у групах. Махі нагамі адсутнічаюць. Крокі нешырокія і частыя, якія ствараюць уражанне слізгацення («як лебедзь плыве»). У руках танцоркі трымаюць хустачкі або галінкі бярозы, што можа сімвалізаваць развітанне з вясной. Агульны настрой танца меланхалічны.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Варламаў А. Л. Берёзка // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Редкал. І. П. Шамяк (гл. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1989. — С. 97. — ISBN 5-85700-014-9.