Бяседныя песні
Выгляд
Бясе́дныя пе́сні, або застольныя пе́сні, рэгіянальныя назвы: гасцявыя, кірмашовыя, банкетовыя, пірушачныя песні — творы народнай лірыкі, якія спявалі ў застоллі. Значная колькасць іх сярод дажынкавых, талочных, радзінных песень, таму паводле функцыянальнай прыкметы адрозніваюць бяседныя песні пазаабрадавыя, каляндарна-абрадавыя і сямейна-абрадавыя. Маюць велічальныя матывы, у якіх услаўляюцца багаты стол, шчодрыя гаспадары, жаданыя госці. Ідэалізаваная карціна дастатку адлюстроўвае мару селяніна. У бяседных песнях пераважаюць сямейна-бытавыя матывы: нешчаслівае замужжа, жорсткі муж, лютая свякроў, ліхія суседзі і інш[1].
Зноскі
- ↑ Цішчанка І. К. Бяседныя песні // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1985. — Т. 1. — С. 552. — 727 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Можейко З. Песенная культура белорусского Полесья. — Мн., 1971. С. 87