Талочныя песні
Тало́чныя пе́сні[1], талаковыя песні[1], талачанскія песні[1] — разнавіднасць каляндарна-абрадавых песень, якія суправаджалі працу земляроба на талацэ.
У залежнасці ад віду сезонных работ сярод талочных песень вылучаюць 3 групы:
- песні веснавой талакі,
- жніўныя талочныя песні,
- песні восеньскіх талок.
Самая шматлікая група — песні вясновай талакі[1]. Яна прадвызначыла прыроду жанру, добра перадае атмасферу працы, характэрны радасны настрой. Талочным песням уласціва антытэза, іронія, дасціпны гумар. У песнях часта гучыць зварот да гаспадара, у якім удзельнікі талакі ў незласлівай форме нагадваюць пра працу і разлік за яе, у жартоўнай форме дакараюць за нібыта недастатковае частаванне работнікаў, залішнюю ашчаднасць гаспадыні. У некаторых песнях гучаць заклёны на добры ўраджай, але пераважаюць бяседныя тэмы пра каханне, перажыванні маладой у чужой сям’і. У веснавых песнях пераважае вобраз талочніцы — вясёлай і дасціпнай жанчыны, галоўнай удзельніцы талакі.
У жніўных песнях адлюстроўваецца карціна жніва, вобразы жней. Жніўныя талочныя песні выконваліся ў час застолля пры калектыўнай апрацоўцы лёну, азімай сяўбе, малацьбе.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі талочныя песні былі пашыраны паўсюдна, а найбольш шырока — на Падзвінні[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ліс А. С. Тало́чныя пе́сні, талаковыя песні, талачанскія песні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 405. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Осенние и толочные песни / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; [Редкол.: В. К. Бондарчик и др.; Сост. и авт. вступит. статьи, с. 5—30, А. С. Лис]. — Минск: Наука и техника, 1981. — 679 с. — (Белорусское народное творчество) (руск.)
- Мухаринская Л. С. Белорусская народная песня: историческое развитие: (очерки) — Мн.: Наука и техника, 1977. — 216 с.
- Восеньскія і талочныя песні / [Склад. і аўт. уступ. артыкулаў А. С. Ліс; Уклад. і камент. талоч. песень С. Т. Асташэвіч; Муз. частка В. І. Ялатаў; Рэд. А. С. Фядосік]. — Мн.: Навука i тэхніка, 1981. — 679 с., іл., нот. іл. (АН БССР. ІМЭФ. БНТ).
- Тало́чны (прыклад — Талочныя песні) // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 467. — 663 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Талочныя песні // Культурна асветнiцкi клуб «Спадчына»
- Веснавы цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі // Блог С. А. Сычовай на сайце БДПУ імя Максіма Танка
- Песні талочныя // Праект «Этнаўсё»
- Овсейчик В. Е. К вопросу об этнокультурном районировании Белорусского Подвинья // Псковский регионологический журнал. Выпуск 2 (38) Том — 2019. (руск.)