Бяссоніца
Бяссоніца, інсамнія, агрыпнія — парушэнне начнога сну. Выяўляецца цяжкім засынаннем, частым на працягу ночы або раннім абуджэннем ці поўным знікненнем глыбокага сну. Прычыны бяссоніцы: няўстойлівасць сну з дзяцінства (спадчынная, ад некаторых перанесеных у дзяцінстве хвароб), парушэнні ўмоў і дынамічнага стэрэатыпу сну (начная работа, дзённае фізічнае і псіхічнае ператамленне, познія заняткі, нязвыклае месца сну і інш.), хваробы нервнай сістэмы, траўмы галаўнога мозга, змены біялагічных рытмаў і фізіялагічных працэсаў у арганізме пры пераходзе ў сталы і старэчы ўзрост. Бессоніца — абавязковы сімптом некаторых хвароб, напрыклад алкагалізму, цяжкіх неўрозаў і псіхозаў. Лячэнне: правільны рэжым працы і адпачынку, заняткі фізкультурай, водныя працэдуры, заспакаяльныя і снатворныя сродкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).