Неўроз
Неўрозы | |
---|---|
МКХ-10 | F40-48 |
Неўроз (новалац. neurosis, паходзіць ад стар.-грэч. Νεῦρον — нерв; сінонімы — псіханеўроз, неўратычны разлад) — у клініцы: зборная назва для групы функцыянальных псіхагенных зварачальных разладаў, якія маюць тэндэнцыю да зацяжнога цячэння. Клінічная карціна такіх разладаў характарызуецца астэнічнымі, навязлівымі і/або істэрычнымі праявамі, а таксама часовым зніжэннем разумовай і фізічнай працаздольнасці. Паняцце «неўроз» было ўведзена ў медыцыну ў 1776 годзе шатландскім урачом Уільямам Куленам.
Псіхагенным фактарам ва ўсіх выпадках з’яўляюцца канфлікты (знешнія ці ўнутраныя), дзеянне абставін, якія выклікаюць псіхалагічную траўму, альбо доўгае перанапружанне эмацыйнай і/або інтэлектуальнай сфер псіхікі.
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадухіленню хваробы спрыяе ўстойлівы расклад працы, адпачынку і харчавання. Карысна адмовіцца ад ужывання ўзбуджальных страў і рэчываў, якія спрыяюць развіццю залежнасці (алкаголь, нікацін, кава і шакалад). Штодзённая размінка, што ўключае бег, прысяданні, плаванне і хадзьбу (40 хвілін), таксама папярэджвае развіццё захворвання. Адмысловае значэнне маюць практыкаванні глыбокага дыхання[1]. Сон мае складаць 8 гадзін на суткі. Перад сном варта праветрываць пакой, адмовіцца ад спажывання ежы і праслухоўвання гучнай музыкі. Штодзённае харчаванне мае ўключаць бананы, тлустыя гатункі рыбы і памідоры[2].
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Узнікненню хваробы спрыяюць канфлікты (знешнія ці ўнутраныя), траўмавальныя для псіхікі абставіны і пачуццёва-разумовая перанапруга.
Псіхічныя сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]- Эмацыянальнае дрэннае становішча (часцяком без бачных прычын).
- Нерашучасць.
- Праблемы ў адносінах.
- Неадэкватная самаацэнка: прыніжэнне або завышэнне.
- Частае перажыванне пачуццяў трывогі, страху, «трывожнае чаканне чагосьці», фобіі, магчымыя панічныя атакі, панічнае засмучэнне.
- Нявызначанасць або супярэчлівасць сістэмы каштоўнасцяў, жыццёвых жаданняў і пераваг, уяўленні пра сябе, пра іншых і аб жыцці. Часта сустракаецца цынізм.
- Нестабільнасць настрою, яго частая і рэзкая зменлівасць.
- Раздражняльнасць. (Гл. падрабязней: неўрастэнія)
- Высокая адчувальнасць да стрэсаў — на нязначную стрэсавую падзею людзі рэагуюць адчаем або агрэсіяй.
- Плаксівасць.
- Крыўдлівасць, ранімасць.
- Трывожнасць.
- Зацыкленнасць на псіхатраўміруючай сітуацыі.
- Пры спробе працаваць хутка стамляюцца — зніжаецца памяць, увага, разумовыя здольнасці.
- Адчувальнасць да гучных гукаў, яркага святла, перападаў тэмпературы.
- Парушэнні сну: часта чалавеку цяжка заснуць з-за пераўзбуджанасці; сон павярхоўны, трывожны, не прыносіць палягчэння; раніцай часта назіраецца дрымотнасць.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі на неўрозы прыпадае каля 80 % усіх псіхічных разладаў[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Трывожны неўроз (неўроз страху)
- Псіхатэрапія
- Псіхааналіз
- Псіхоз
- Расстройства асобы
- Патапсіхалогія
- Пяць асноўных клінічных выпадкаў Фрэйда
Зноскі
- ↑ Ад неўрозу — рэжым дня // Краіна здароўя. — 23 ліпеня 2014. — № 12, 323. — С. 5.
- ↑ Вольга Кулінковіч. На нервах іграе неўроз // Звязда : газета. — 10 лістапада 2011. — № 214 (27078). — С. 4. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- ↑ Надзея Нікалаева. Кожны пяты пацыент паліклінік мае праблемы з псіхічным здароўем // Звязда : газета. — 7 кастрычніка 2009. — № 189 (26547). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Melman Ch. La névrose obsessionelle. Séminaire 1988—1989. Paris: A.L.I., 1999.
- Pradeille B. Apologie de la Nevrose. Paris: Persee, 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Святлана Барысенка. Валяр'янкай тут не дапаможаш (часткі: 1, 2, 3) // Звязда : газета. — 4-6 лістапада 2010. — № 216-218, 26824-26826. — ISSN 1990-763x.
- Неўрозы і псіхалагічныя крызісы . Навучальныя матэрыялы анлайн (14 кастрычніка 2014). Праверана 13 верасня 2015.(недаступная спасылка)