Перайсці да зместу

Бібліятэка Слонімскага кляштара бенедыкцінак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бібліятэка Слонімскага кляштара бенедыкцінакбібліятэка, якая існавала пры Слонімскім кляштары бенедыкцінак з канца XVII стагоддзя да сярэдзіны XIX стагоддзя. Візітацыйныя спісы кніг бібліятэкі вядомы з 1668 года. У 1719 годзе было 70 кніг, у асноўным на польскай мове: касцельныя статуты, жыціе Св. Бенедыкта, інш. святых, аскетычная літаратура, брэвіярыі. У 1733 годзе адзначаны антыфанарый, градуал, марціралог, 4 мшалы, Евангелле, рукапісны служэбнік Св. Бенедыкта, «Духоўныя практыкаванні» і інш. Пры візітацыі 1820 года адзначана, што «навуковых» (вучэбных) кніг у кляштары няма, толькі жыціі святых і кнігі для набажэнства. У 1830 годзе сярод кніг адзначаны мшалы рымскія і ўніяцкія, агенды, «Кніга брацтва сэрца Ісусава»[1].

Зноскі

  1. В. С. Пазднякоў. Бібліятэка Слонімскага кляштара бенедыкцінак // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  • В. С. Пазднякоў. Бібліятэка Слонімскага кляштара бенедыкцінак // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  • Гвёздзик И. Собрание книг бенедиктинок в Слониме (XVII—XIX вв.) // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 2002. Вып. 2;
  • Pietrzkiewicz I. Biblioteki klasztorów słonimskich w świetle zachowanych inwentarzy XVIII—XIX ww. // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 2005. Вып. 3.