Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва
фота
Афіша VII Біг-Міні-Фестывалю вулічнага мастацтва.
Асноўная інфармацыя
Жанр Тэатр
Гады правядзення 2012 — наш час
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Заснавальнікі Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Мова песень руская

«Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва»беларускі тэатральны фестываль, які праводзіцца з 2012 года ў Гродна.[1][2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

VI Біг-міні фестываль вулічнага мастацтва ў горадзе Гродна.

2829 ліпеня 2018 года ў Гродна на пллошчы Савецкая, вуліцы Савецкая, гарадскім парку імя Жылібера адбыўся VII Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва. Удзел прынялі музыканты, мастакі, акцёры, майстры вогненнага шоу — 55 калектываў і амаль 300 удзельнікаў з Гродна, Мінска, Гомеля, Гданьска і Санкт-Пецярбурга, якія выступаюць у самых розных накірунках і жанрах. Фестываль прайшоў ў новай канцэпцыі — «Я», дзе кожны глядач і артыст атрымае магчымасць адкрыць сваё ўласнае, творчае «я»: рухацца разам з танцоўшчыкамі, спяваць і гуляць разам з музыкантамі, пераўвасабляцца разам з акцёрамі, запальваць разам з файершчыкамі. Працавала больш за 10 фестывальных пляцовак, горад стаў адзінай культурнай прасторай.[3]

Зноскі

  1. VII Біг-Міні-фестываль вулічнага мастацтва. Hrodna.life. Праверана 31 ліпеня 2018.(недаступная спасылка)
  2. 28, 29 ліпеня VII Біг-міні-фестываль вулічнага мастацтва. Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт (24 ліпеня 2018). Праверана 31 ліпеня 2018.(недаступная спасылка)
  3. Біг-міні-фестываль вулічнага мастацтва ў Гродне. БелТА (28 ліпеня 2018). Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]