Біргіта Шведская (прынцэса)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Біргіта Інгеборга Аліса Шведская і Гогенцолерн
шведск.: Hennes Kungliga Höghet Birgitta, Prinsessa av Sverige och Hohenzollern
Партрэт
Род дзейнасці арыстакратка
Дата нараджэння 19 студзеня 1937(1937-01-19) (84 гады)
Месца нараджэння Палац Хага, Сольна, Швецыя
Бацька Густаў VI Адольф
Маці Сібіла Саксен-Кобург-Гоцкая[1]
Муж Prince Johann Georg of Hohenzollern[d]
Дзеці Hubertus Prinz von Hohenzollern[d], Prince Carl Christian of Hohenzollern[d] і Princess Désirée of Hohenzollern[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Grand Cross 1st class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany ордэн Серафімаў
Commons-logo.svg Біргіта Інгеборга Аліса Шведская і Гогенцолерн на Вікісховішчы

Прынцэса Біргіта Інгеборга Аліса Шведская (шведск.: Hennes Kungliga Höghet Birgitta, Prinsessa av Sverige och Hohenzollern, нар. 19 студзеня 1937) — шведская прынцэса, у шлюбе княгіня Гогенцолерн, сястра караля Карла XVI Густава[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прынцэса стала другім дзіцем і дачкой прынца Густава Адольфа, герцага Вестэрботэнскага і яго жонкі прынцэсы Сібілы Саксен-Кобург-Гоцкай.

Бацька прынцэсы належыў да шведскай каралеўскай дынастыі Бернадотаў і быў сынам караля Швецыі Густава VI Адольфа і яго жонкі Маргарыты Канаўцкай, унучкі каралевы Вікторыі. Маці прынцэсы Сібіла - дачка прынца Карла Эдуарда, герцага Саксен-Кобург-Гоцкага і прынцэсы Вікторыі Адэлаіды Шлезвіг-Гольштэйн.

У сям'і пасля яе нарадзіліся яшчэ дзве дачкі: прынцэсы Дэзірэ і Крысціна, а таксама сын — будучы кароль Швецыі Карл XVI Густаў[3].

Падчас візіту да сваіх сваякоў у Германію ў 1959 годзе прынцэса сустрэла свайго будучага мужа — нямецкага князя Іагана Георга Гогенцолерна (19322016). 15 снежня 1960 года было абвешчана аб заручынах.

Вяселле адбылося 25 мая 1961 года ў Каралеўскім палацы ў Стакгольме[4], а рэлігійная цырымонія — ў Палацы Зігмарынген 30 мая таго ж года. У шлюбе ў іх нарадзілася трое дзяцей:

У 1990 годзе муж і жонка сталі жыць асобна, але шлюб афіцыйна скасаваны не быў.

Каралеўскія абавязкі[правіць | правіць зыходнік]

Прынцэса з'яўляецца ганаровым членам Каралеўскага таварыства гольфа. Гэты абавязак яна ўзяла на сябе пасля смерці дзядзькі прынца Бертыля ў 1997 годзе.

Біргіта кожны год прымае ўдзел у дні Святой Люсіі і лічыць гэтае свята нацыянальным у Швецыі.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

  • 19 студзеня 193725 мая 1961 — Яе Каралеўская Высокасць прынцэса Шведская.
  • 25 мая 1961 — цяперашні час — Яе Каралеўская Высокасць прынцэса Шведская, прынцэса Гогенцолерн.

Зноскі