Біргіт Окесан
Біргіт Окесан | |
---|---|
Род дзейнасці | музычны педагог, выкладчыца ўніверсітэта, харэограф, графік, балерына, танцоўшчыца |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1908[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 2001[2] (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біргіт Окесан (шведск.: Anna Ida Birgit Åkesson: 24 сакавіка 1908 — 24 сакавіка 2001) — шведская танцорка і харэограф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Мальмё ў 1908 годзе. Яе бацькамі былі будаўнік Нільс Окесан і Іда Окесан.
Вучылася танцу ў 1929—1931 гадах у Дрэздэне ў школе Мэры Вігман яна зрабіла ўражанне на выкладчыцу сваім танцам, а затым некалькі гадоў выступала разам з ёй. Пасля Германіі паехала навучацца ў Парыж. Па яе словах, яна хацела іншага ў мастацтве, хацела зразумець і адчуць магчымасці свайго цела. У 1934 годзе яна стварыла ўласную харэаграфію і выступіла з ёй у парыжскай Камеды Франсэз. Аднак сапраўднае прызнанне да яе прыйшло толькі ў 1951 годзе, калі яна выступіла з сольнымі танцамі, прычым адзін танцавальны нумар праходзіў у поўнай цішыні без музыкі. Гэта выступ выклікаў захапленне ў прэсе, і Біргіт стала адной з яскравых фігур у еўрапейскім танцы.
У 1950-х гг. працавала з Эрыкам Ліндэгренам і Карлам Блумдалем, ствараючы нумары выступленняў у Каралеўскай оперы ў Стакгольме. У асноўным яна стварала балеты, у тым ліку бліскучыя танцавальныя сцэны ў оперы Блумдаля «Аніяра» паводле паэмы «Аніяра» Хары Марцінсана. «Аніяра» стала авангардам у экспрэсіянісцкім танцы. У 1967 годзе пакінула Каралеўскую оперу і шмат падарожнічала ў пошуках сябе і новых ідэй. Пошукі глыбіннай сутнасці танца ў Еўропе нічога не далі і прывялі яе ў Афрыку. Тут яна сабрала калекцыю танцавальных масак розных афрыканскіх краін.
Шмат гадоў працавала харэографам і ўваходзіла ў лік лепшых харэографаў Швецыі. У 1996 годзе яна атрымала прыз «Stora priset» Шведскай акадэміі. У 1999 годзе ёй прысвоілі званне ганаровага доктара філасофіі Стакгольмскага ўніверсітэта.
Акрамя танцаў захаплялася разьбой па дрэве і ўдзельнічала ў шэрагу выстаў. Некаторыя яе работы захоўваюцца ў Гётэбаргскім музеі.
Памерла ў 2001 годзе ў Стакгольме. У 2008 годзе яе калекцыя танцавальных масак была перададзена этнаграфічнага музею Стакгольма і прадстаўлена на выставе.
Зноскі
- ↑ Birgit Åkesson // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ а б Anna Ida Birgit Åkesson 1908-03-24 — 2001-03-24 Dansare, koreograf // (unspecified title) Праверана 8 лютага 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120773228 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Біргіт Окесан