Бірута (фалькларыстка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бірута
Амелія Дзеравінская (Derewińska)
Дата нараджэння 1863
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 1891(1891-07-27)
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера фалькларыстыка, этнаграфія
Вядомая як збіральніца беларускага фальклору

Бірута, сапр. Амелія Даравінская[1] або Дзеравінская[2] (польск.: Derewińska; 1863, в. Ройсталі, цяпер у межах Вільнюса[1] — 27 ліпеня 1891) — беларуская і польская фалькларыст і этнограф[1][2].

Вучылася ў Варшаве[1]. Працавала настаўніцай у Лідскім павеце[1][2].

Праводзіла этнаграфічныя назіранні ў Лідскім павеце, запісвала беларускі фальклор. Напісала манаграфію «Народ Лідскага павета» (або «Апісанне Лідскага павета»), але цэнзура не дазволіла яе друк[2], праца не збераглася. Друкавалася з 1889 года ў краязнаўчым часопісе «Wisła», дзе апублікаваны яе нарыс «Дажынкі на Літве», з апісаннем жніўнага абраду з песнямі ў в. Шаўры Лідскага павета, і паданні «Сосны ў Лідзе», «Пра касцёл святой Ганны ў Вільні», «Паданне пра Пілакальную гару» (у Ваўкавыскім павеце). Пасмяротна выйшла найбольш значная[2] публікацыя Біруты — «Беларускія песні з Лідскага павета», 24 тэксты пазаабрадавай лірыкі (сямейна-бытавыя, рэкруцкія, любоўныя песні), у часопіс «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» (1892. Т. 16), і нарыс «Над прускай граніцай», апісанне жыццёвага укладу літоўцаў паўднёва-заходняй часткі Ковенскай губерні — у часопісе «Wisła» (1899. Т. 13). Асобныя рукапісы, дакументы, звязаныя з дзейнасцю Біруты (А. Даравінскай), зберагаюцца ў архівах Вільнюса і Варшавы[1][2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Беларускі фальклор: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн., 2005.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Бирута // Биографический справочник — Минск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі фальклор: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн., 2005.
  • Бирута // Биографический справочник — Минск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.
  • Васілевіч У. А. Збіральнікі: Оскар Кольберг, Зыгмунт Глогер, Іван Берман, Аляксандр Троіцкі, Аляксандр Пшчолка, Эма Яленская-Дмахоўская, Бірута, Уладзіслаў Вярыга, Чэслаў Пяткевіч, Казімір Машынскі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Навук. рэд. А. С. Фядосік — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00674-4
  • Саламевіч Я. Даследчыца беларускага фальклору // Полымя. 1969. № 11.