Бітва за Дзьеп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Дзьеп
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Пакінуты брытанскі Даймлер Дзінга на пляжы
Пакінуты брытанскі Даймлер Дзінга на пляжы
Дата 19 жніўня 1942
Месца Пляж Дзьеп, Францыя
Вынік Перамога Германіі
Праціўнікі
 Вялікабрытанія
 Канада
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Камандуючыя
Сцяг Вялікабрытаніі Луіс Маунтбэтэн
Канада Джон Хамільтан Робертс
Сцяг Вялікабрытаніі Трафард Лі-Мэлары
Сцяг Вялікабрытаніі Джон Х'юз-Халет
Сцяг Нацысцкай Германіі Герд фон Рунштэд
Сцяг Нацысцкай Германіі Конрад Хаазэ
Сілы бакоў
Канада 2-я пяхотная дывізія
Сцяг Вялікабрытаніі Камандас

Сцяг Вялікабрытаніі 237 караблёў і дэсантных суднаў, у тым ліку 8 эсмінцаў
Сцяг Вялікабрытаніі 74 эскадроны Каралеўскіх ВПС

Сцяг Нацысцкай Германіі 302-я пяхотная дывізія


≈1,500 чалавек
Не ўлічваючы Люфтвафэ і Крыгсмарынэ
Страты
Наземныя сілы
Канада:
907 забітых
2,460 параненых
1,946 палонных

Вялікабрытанія:
275 Камандас
Злучаныя Штаты:
3 забітых
5 параненых
3 палонных
Каралеўскі флот
1 эсмінец
33 дэсантныя караблі
550 забіта і паранена
Каралеўскія ВПС
64 знішчальнікі Supermarine Spitfire
20 знішчальнікаў Hawker Hurricane
6 бамбардзіроўшчыкаў Douglas A-20 Havoc
10 знішчальнікаў North American P-51 Mustang
62 забітыя
30 параненых
17 палонных

Германія

Вермахт:
311 забітых
280 параненых
Крыгсмарынэ:
1 субмарына UJ-1404 патоплена
Люфтвафэ:
23 знішчальнікі Focke-Wulf Fw 190
25 бамбардзіроўшчыкаў Dornier Do 217

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва за Дзьеп, таксама аперацыя «Ратэр» (англ.: Operation Rutter), пазней — аперацыя «Юбілей» (англ.: Operation Jubilee) (19 жніўня 1942) — дэсантная аперацыя саюзнікаў у акупаваным немцамі партовым горадзе Дзьеп на поўначы Францыі падчас Другой сусветнай вайны.

Ваенна-марскія сілы пад аховай знішчальнікаў каралеўскіх ВПС высадзілі на бераг больш за 6 тысяч салдат, у асноўным канадцаў, пры падтрымцы танкавага палка.

Мэтай аперацыі былі захоп порта і яго ўтрыманне на працягу кароткага часу, каб спраўдзіць магчымасці дэсантных аперацый, а таксама збор разведвальных даных. Будынкі нямецкай берагавой аховы, порта і іншыя важныя пабудовы павінны былі быць знішчаныя. Таксама мэтай рэйду было падняцце маралі саюзнікаў і дэманстрацыя намеру Злучанага Каралеўства аднавіць заходні фронт і аказаць падтрымку Савецкаму Саюзу, які ў гэты час веў цяжкія абарончыя баі супраць наступу Вермахта ў напрамку Сталінграда і Паўночнага Каўказа.

Аперацыя аказалася няўдалай для саюзнікаў. Паветраная і марская падтрымка аказалася недастатковай, каб сухапутныя войскі маглі дасягнуць сваіх мэтаў. Танкі апынуліся ў пастцы на пляжы, а пяхота не здолела ўвайсці ў горад. Менш чым праз шэсць гадзін саюзнікі панеслі цяжкія страты і былі вымушаны адступіць. Дэсанту ўдалося сабраць толькі некаторую інфармацыю, у тым ліку для радыёэлектроннай разведкі.

Праз дзесяць гадзін бою з 6086 чалавек дэсанту 3623 былі забіты, паранены або ўзяты ў палон. Каралеўскія ВПС страцілі 106 самалетаў, з якіх 32 былі збітыя зенітным агнём ці разбіліся ў аварыі. Люфтвафэ, як і разлічвалі Каралеўскія ВПС, рабілі ўсё магчымае, каб сарваць дэсант, у выніку немцы згубілі толькі 48 самалётаў. Таксама Каралеўскі флот страціў 33 дэсантныя караблі і эсмінец.

Абодва бакі вынеслі ўрокі з гэтай дэсантнай аперацыі. Саюзнікі зрабілі высновы, якія дапамаглі ў паспяховым дэсанце ў Дзень Д 1944 года. Штучныя гавані былі прызнаныя вырашальным элементам паспяховага ўварвання, танкі прыстасавалі пад умовы пляжа, новае інтэграванае падраздзяленне тактычнай авіяцыі ўзмацніла наземную падтрымку, а захоп буйнога порта ў пачатку аперацыі больш не лічыўся за прыярытэт. Чэрчыль і Маунтбэтэн  (англ.) пасля адзначалі, што гэтыя высновы аказаліся больш каштоўнымі за панесеныя страты. Немцы таксама пасля высадкі пад Дзьепам прыклалі намаганні, каб узмацніць абарону ўзбярэжжа акупаванай Еўропы.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля эвакуацыі з Дзюнкерка ў 1940 годзе англічане пачалі распрацоўку наступальных аперацый. Гэта праца ўключала распрацоўку тэхнікі і абсталявання для марскога дэсанту і яго прыкрыцця з мора. У канцы 1941 года меркавалася высадзіць 12 дывізій у раёне Гаўра, што дапамагло б зняць ціск з усходняга фронту. Пасля далучэння ЗША да вайны камітэт начальнікаў штабоў ЗША на хвалі аптымістычнага настрою пачаў распрацоўку планаў по адкрыцці фронту баявых дзеянняў у Еўропе, не звяртаючы ўвагу на скептыцызм брытанцаў. Так, былі прапанаваны планы «Аблава» (англ.: Roundup) і «Кувалда» (англ.: Sledgehammer). Першы прадугледжваў поўнамаштабную высадку 48 дывізій не пазней за красавік 1943 года, другі — захоп буйнога порта (Брэст ці Шэрбур) увосень 1942 года з наступным назапашваннем войскаў на плацдарме і прарывам углыб Францыі ўвесну 1943 года. Пазней аперацыя «Ратэр» была прапанавана як сродак вывучэння праблем, якія ўзнікаюць пад час захопу марскога порта з ужываннем сродкаў марскога дэсанту.

Атака[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак высадкі[правіць | правіць зыходнік]

Высадка дэсанту ажыцяўлялася ў чатырох зонах на ўзбярэжжы, абазначаных з усходу на захад як Сіняя, Чырвоная, Белая і Зялёная. Каралеўскі Канадскі полк высадзіўся ў Сіняй зоне. Асноўныя сілы, якія высаджваліся ў Чырвонай і Белай зонах, складаліся з Каралеўскага Гамільтонскага палка лёгкай пяхоты, Эсекскага шатландскага палка, палка Ле Фьюзільё Мон-Раяль, батальёна Каралеўскіх Марскіх Камандас і 14-га Канадскага танкавага палка. Паўднёва-Саскачэванскі полк і Уласны Яе Вялікасці полк Камеронскіх Горцаў Канады высаджваліся ў Зялёнай зоне.

Флот саюзнікаў складаўся з 8 эсмінцаў, кананерак, якія эскартавалі дэсантныя судны, і катэраў. Ён пакінуў паўднёвае ўзбярэжжа Англіі ў ноч на 18 жніўня. Перад гэтым тральшчыкі размініравалі праход у Ла Маншы.

Высадка дэсанту пачалася 19 жніўня ў 04:50 з атакі на дзве артылерыйскія батарэі, якія знаходзіліся на флангах асноўнай зоны высадкі. Адначасова пачалася атака на Варэнжвіль 4-м батальёнам камандас, Пуарвіль — Паўднёва-Саскачэванскім палком і Ўласным Каралеўскім палком Камеронскіх Горцаў Канады, Пуа — Каралеўскім канадскім палком і Бернэваль — 3-м батальёнам камандас.

Нападаючыя зыходзілі з таго, што нямецкія берагавыя часткі не чакалі нападу, але, як паведамлялася пазней, у Пуа і Бернэвалі ў 03:48 была паднята трывога з-за перастрэлкі, распачатай у межах берагавой бачнасці, калі падчас руху ў напрамку Пуа і Бернэваля дэсантныя судны і эскорт нечакана для сябе сустрэлі на шляху нямецкі канвой і павінны былі ўступіць з ім у бой. Элемент раптоўнасці был страчаны.

У Бернэвалі толькі невялікая частка трэцяга батальёна камандас змагла высадзіцца і на кароткі час вывесці са строю батарэю, снайперскім агнём загнаўшы артылерыстаў у бункер. У Пуа высадка марскога дэсанту затрымалася: войска, несучы вялікія страты ад кулямётнага агню, затрымалася ў прыбярэжнай паласе. Чацвёрты батальён камандас, не сустрэўшы супраціўлення, стаў адзіным падраздзяленнем, якое выканала сваю задачу — захоп берагавой батарэі Варэнжвіля. У Пуарвілі канадцы высадзіліся, таксама не сустрэўшы сур’ёзнага супраціву, але не ў вызначаным месцы. У выніку яны спазніліся з пачаткам штурму горада. У тым самым месцы праз 30 хвілін высадзіўся другі канадскі батальён. Ён пачаў прасоўванне ўглыб мацерыка, але хутка быў адціснуты падаспелымі войскамі праціўніка.

У 05:20 пачаўся асноўны штурм Дзьепа падраздзяленнямі двух канадскіх палкоў, якіх падтрымлівалі танкі. Высадка адбывалася пад прыкрыццём дымавой заслоны, пастаўленай англійскай авіяцыяй.

Пяхота высадзілася своечасова, аднак слабы агонь падтрымкі паказаў немцам, что танкі спазняюцца з высадкай. Першая хваля штурму была адбітая. Толькі невялікая колькасць пяхоты і шэсць танкаў дасягнулі горада, але яны былі спынены заваламі на дарогах і падаспелымі часткамі знішчальнікаў танкаў — артылерыстамі са складу нямецкай 10-й танкавай дывізіі. Танкі «Чэрчыль» апынуліся ў безнадзейным становішчы: яны затрымаліся ў вузкіх вуліцах горада і, пазбаўленыя падтрымкі пяхоты, былі сустрэты моцным супрацьтанкавым агнём. У выніку танкі, якія прарваліся, былі знішчаны або кінуты сваімі экіпажамі. Асноўная частка танкаў так і не пераадолела ўмацаванняў берагавой паласы і была знішчана агнём берагавой артылерыі і ўдарамі пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў.

Генерал Робертс аддаў загад да адступлення, і апошнія ўдзельнікі дэсанту, так і не паспеўшы высадзіцца, павярнулі назад. Агульнае адступленне пачалося ў 11:00 і працягвалася пад моцным агнём праціўніка да 14:00.

Увесь час аперацыі над зонай высадкі вяліся паветраныя баі з удзелам 945 самалётаў абодвух бакоў. Страты саюзнікаў склалі 106 самалётаў. Люфтвафэ, як высветлілася, страціла ўсяго 48 самалётаў.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

З 4963 канадскіх пехацінцаў 3367 былі забіты ці патрапілі ў палон. Брытанскія камандас страцілі 275 чалавек. Брытанскі флот страціў адзін эсмінец, 33 дэсантныя караблі і 550 чалавек.

Немцы ж страцілі, як высветлілася пазней, усяго 561 чалавека забітымі і параненымі.

Некаторыя заходнія гісторыкі лічаць гэтую аперацыю пралогам да «Аверлорда».

Ацалелыя ўдзельнікі аперацыі прыцягваліся да падрыхтоўкі наступных марскіх дэсантаў саюзнікаў.