Бітва пад Берасцем (1792)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бітва пад Берасцем
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года
Дата

23 ліпеня 1792

Месца

Берасце

Прычына

спроба рускіх не дапусціць злучэння літоўскага і кароннага войскаў

Вынік

перамога расійскага войска

Праціўнікі
Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Рэч Паспалітая Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Камандуючыя
Шыман Забела Іван Ферзен
Сілы бакоў
~ 5000 чалавек, 20 гармат 5500 чалавек, 13 гармат і батальённая артылерыя
Страты
300 невядомыя
 Прагляд гэтага шаблона Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года

Бі́тва пад Бе́расцем — бітва ў часе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая адбылася 23 ліпеня 1792 года.

Военачальнік вялікалітоўскі Міхал Забела, намагаючыся перакрыць дарогу на Варшаву, падзяліў сваё войска. У кірунку Бярэсця ён накіраваў свайго брата Шымана з 2000 салдат. Па прыбыцці на месца Шыман Забела злучыўся з гарнізонам горада, павялічыўшы колькасць свайго войска да 5000 (у тым ліку рэкрутаў). Была надзея, што на дапамогу можа паспець каронная дывізія генерала Бышэўскага, якая выступіла з Варшавы і 22 ліпеня затрымалася ў Янаве.

Кіраўнік расійскага корпуса генерал Іван Ферзен, намагаючыся не дапусціць аб'яднання літоўскага войска ў Брэсце з сіламі Бышэўскага, 21 ліпеня выступіў з Шарашова. Ранкам 23 ліпеня на ўскрайку Бярэсця адбыліся першыя сутычкі. Пазней бітва працягнулася ў месце, адкуль літвіны былі адкінуты за Буг, да Ціраспаля. Страціўшы 300 салдат, Шыман Забела адышоў у кірунку Варшавы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mała Encyklopedia Wojskowa — I. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1967. — Т. 2.