Бітва пад Вішняўцом, 1512

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бітва пад Вішняўцом
Lopuszno Kroniki 4.jpg
Бітва пад Вішняўцом (князь Астрожскі - каля харугвы) (дрэварыт 16 ст.)
Дата 28 красавіка 1512
Месца Цярнопальская вобласць
Вынік перамога ВКЛ
Праціўнікі
{| style="background: #f9f9f9; width: 100%; text-align: left;" |
| width="50%" style="border-right: 1px dotted #aaa;" | Arms of Gediminaičiai dynasty Lithuania.svg ВКЛ, 
Польшча | rowspan="1" width="50%" | Gerae-tamga.png Крымскае ханства
|}
Камандуючыя
{| style="background: #f9f9f9; width: 100%; text-align: left;" |
| width="50%" style="border-right: 1px dotted #aaa;" | Alex K Ostorzhskyi.svgКанстанцін Астрожскі 
POL COA Pilawa.svgМікалай Камянецкі | rowspan="1" width="50%" | тры "ханы", адзін з іх магчыма Мубарак-Гірэй
|}
Сілы бакоў
{| style="background: #f9f9f9; width: 100%; text-align: left;" |
| width="50%" style="border-right: 1px dotted #aaa;" | 6 тысяч, у т.л. 2000 вялікатоўскага войска, у т.л. валынскае рушэнне, 4000 польскай кавалерыі, рота польскай пяхоты, 2 гарматы
| rowspan="1" width="50%" | 10-20 тысяч

|}
Страты
{| style="background: #f9f9f9; width: 100%; text-align: left;" |
| width="50%" style="border-right: 1px dotted #aaa;" | невядомыя
| rowspan="1" width="50%" | да 5 тысяч

|}

Бітва каля Лапушна (28 красавіка 1512) — бітва каля с. Лапушна (цяпер укр.: Лопушне Ланавецкага р-на Цярнопальскай вобл.) дзе злучанае вялікалітоўскае і польскае войска перамагло крымскіх татар.

Саюзнікі прывялі на поле каля 6 тыс. вояў — каля 2 тыс. вялікалітоўскага (у т.л. валынскае рушэнне), 4 тыс. польскай кавалерыі і 1 рота польскай пяхоты, 2 гарматы; пад камандаваннем вял. гетм. літоўскага К. І. Астрожскага і вял. гетм. кароннага М. Камянецкага (руск.). Татары, колькасцю 10-20 тыс., заўважылі набліжэнне праціўніка і перайшлі ў наступленне, прычыняючы польска-літоўскаму войску цяжкія страты. У баі прымалі ўдзел Міхаіл Вішнявецкі з сынамі, Ян Радзівіл «Барадаты», Пётр Кміта Сабенскі, вызначыўся Ян Тарноўскі.

Татаре поражены от наших. Того ж року князь Константин Острозский з литвою и русью 25 000 под Вишневцем татар перекопских побил, a з ним был Михаил Вишневецкий з сынами и князь Андрей Збаразский, a сам царь татарский Мендли Гирей ушол в малой дружинѢ[1][2]

У 1512 г. падчас чарговай маскоўска-літоўскай вайны каля 20 тысяч татар на чале з трыма малодшымі прадстаўнікамі роду Гірэяў[3] быццам без дазволу хана Менглі-Гірэя зайшлі далёка ў глыб Рускага ваяводства ў Польшчы, сталі кошам(укр.) бел. у ваколіцах Буска і выслалі чамбулы (укр.) да Перамышля. Жыгімонт Стары даручыў кароннаму гетману М. Камянецкаму з дворнымі харугвамі даць адпор крымскім татарам, на дапамогу былі пасланы вялікалітоўскія сілы на чале з К. І. Астрожскім, а з Падолля старосты Ланцкаронскі і Твароўскі; было абвешчана паспалітае рушэнне. Пасля некалькіх сутыкненнях з чамбуламі злучанае войска ўдарыла 26 красавіка 1512 г. на вялікі татарскі лагер паблізу Вішняўца, загінула да 5 тыс. татараў, саюзнікі здабылі 10 тыс. коней, адабралі значную колькасць нарабаванага і вызвалілі 16 тыс. палонных. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што загінулі ўсе татарскія кіраўнікі — тры ханы і зяць Менглі-Гірэя.

Зноскі

  1. Хроніка Литовська й Жмойтська http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov06.htm
  2. На самай справе хан Менглі Гірэй не ўдзельнічаў у паходзе
  3. Крыніцы не даюць іх імёнаў, магчыма, адным з іх быў Мубарак-Гірэй — бацька будучага хана Даўлет-Гірэя