Перайсці да зместу

Ян Радзівіл (1474—1522)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Радзівіл
Ян Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
Ян Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
маршалак вялікі літоўскі
12 красавіка 1514 — 1522
Папярэднік Станіслаў Пятровіч Кішка
Пераемнік Ян Янавіч Забярэзінскі
кашталян троцкі
1522 — 1522
Папярэднік Станіслаў Янавіч Кезгайла
Пераемнік Юрый Радзівіл Геркулес
староста слонімскі[d]
1506 — май 1522
Папярэднік Васіль Львовіч Глінскі
Пераемнік Міхаіл Богуш-Багавіцінавіч
староста вількійскі[d]
1495 — 1501

Нараджэнне каля 1474[1]
Смерць не раней за 11 мая 1522 і не пазней за 24 мая 1522
Месца пахавання
Род Радзівілы[3]
Бацька Мікалай Радзівіл Стары[4][5]
Маці Соф’я з Манівідаў[d][6]
Жонка Альжбета з Гаштольдаў[7][8], Багдана з Лукомскіх[d][9][10][…] і каля Ганна з Кішкаў[d][11][12][…]
Дзеці Мікалай Радзівіл Чорны[13], Соф’я з Радзівілаў[d][9][14][…], Ян Радзівіл[13] і Ганна з Радзівілаў[d][9][14]
Грамадзянства
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Мікалай Мікалаевіч Радзівіл «Барадаты» (каля 1474—1522) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік вількійскі (1495—1501), намеснік слонімскі (з 1505), маршалак гаспадарскі (1499—1514), маршалак земскі (1514—1522), кашталян троцкі (1522).

Сын Мікалая Радзівіла Старога.

Набліжаны вялікага князя Аляксандра, садзейнічаў яго абранню ў 1501 годзе каралём польскім. Падпісаў Мельніцкі акт у 1501 годзе, але пазней падтрымліваў палітыку вялікага князя Аляксандра, скіраваную на адмену мельніцкіх дамоўленасцяў. Пасол у Маскву ў 1507 і 1508 гадах.

Валодаў маёнткамі ў Літве: Нягневічамі ў Новагародскім ваяводстве, Здзітавам і Лахвай у Берасцейскім, Уздой у Менскім, Алыкай на Валыні і інш.

У шлюбе з Альжбэтай Гаштольд меў 2 дачок і 3 сыноў, якія ўсе памерлі ў дзяцінстве; у шлюбе з Багданай Лукомскай — 2 дачок; у шлюбе з Ганнай Кішкай — сыноў Мікалая (Чорнага) і Яна.

Першая жонка Альжбэта тастаментам запісала мужу свае пасажныя маёнткі, але ў 1503 годзе яе брат Альбрэхт Гаштольд пачаў справу за вяртанне маёнткаў сабе як «блізкіх», бо паводле звычаяў перажыўшы сваіх дзяцей Альжбэта не магла запісаць іх мужу. Радзівіл звяртаўся нават да Папы Рымскага, што было аспрэчана вялікім князем як неадпаведнае традыцыі, але ўрэшце вымушаны перадаць жончыны маёнткі Гаштольду[15].

Зноскі

  1. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 33. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  2. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 38. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  3. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 37–43. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  4. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 31. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  5. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 288. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  6. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 35. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  7. а б Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 39. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  8. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 231. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  9. а б в Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 40. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  10. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 213.
  11. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 40–42. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  12. Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. RachubaWarszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
  13. а б Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 40–43. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  14. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 412.
  15. Груша А. Улада непарушнасці і памяці: «старина» і яе трансфармацыя ў XV — першай трэці XVI ст. // Соціум. Альманах соціальної історії. — К., 2013. Вип. 10. С. 216—245. — С. 227—228.