Бітва ў Мёрах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бітва ў Мёрах — умоўная назва, якую ў СМІ далі інцыдэнту, што адбыўся ў кастрычніку 1957 года ў Мёрскім раёне, калі воўк, хворы на шаленства, пакусаў не менш за 25 мясцовых жыхароў[1].

Абставіны трагедыі[правіць | правіць зыходнік]

З 5 па 7 кастрычніка 1957 года ў тагачаснай Маладзечанскай вобласці, у асноўным у Мёрскім раёне, шалёны воўк прабег больш за 150 км, нападаючы на людзей і свойскіх жывёл. Па яго маршруце пацярпелі 25 чалавек, у тым ліку 19 — вельмі цяжка, каля 50 свойскіх жывёл, а таксама невядомая колькасць дзікіх жывёл. Агмень заражэння склаў некалькі соцен квадратных кіламетраў[1].

Ваўка забіў жыхар вёскі Слабада Васіль Тычка[1].

Выратаванне пацярпелых[правіць | правіць зыходнік]

Ужо 6 кастрычніка пра здарэнне стала вядома ў Маскве. Па збегу прыязных абставінаў літаральна за некалькі гадоў да гэтага ў СССР была распрацавана першая савецкая вакцына супраць шаленства. У Мёрскі раён быў накіраваны Леанід Балтуцый, адзін з распрацоўшчыкаў новай вакцыны[1].

Пераадолеўшы цяжкасці транспарціроўкі вакцыны з Масквы праз Маладзечна — абласны цэнтр — у Мёры, Л. Балтуцый прыехаў на месца, дзе мясцовыя ўлады абвясцілі каранцін, разгарнулі аператыўны штаб і прыцягнулі атрад санітарнай авіяцыі  (руск.) і ўсюдыходы  (руск.). У Мёрах разгарнулі шпіталь, куды звозілі пацярпелых. З Масквы і Мінска вяліся кансультацыі па прамой радыёсувязі, акрамя гэтага з Мінска дастаўлялі ўсе неабходныя матэрыялы і абсталяванне, патрэбныя для чарапных і пластычных аперацый[1].

Леанід Гаўрылавіч Балтуцый пазней расказваў, што пад уплывам эмоцый пасля сустрэчы з вялікай групай сваякоў і аднавяскоўцаў пацярпелых, якія прыйшлі развітвацца з блізкімі, ён даў сумленнае слова, што ніхто не памрэ. Усім правялі курс антырабічных уколаў, а таксама патрэбныя хірургічныя аперацыі. Вядома, што прынамсі некалькі чалавек атрымалі цяжкія траўмы вачэй, твараў, таму і аперацыі патрабавалі ўдзелу профільных спецыялістаў высокага ўзроўню[1]. Усе пацярпелыя выжылі[2].

Супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя ўласна лячэння пацярпелых, у рэгіёне быў праведзены шэраг каранцінных мерапрыемстваў. Частка пакусанай ваўком хатняй жывёлы прыйшлося неадкладна забіць, іншую са слядамі свежых ран адправілі ў асаблівы каранцін. Усіх свойскіх сабак пасадзілі на прывязь, а бяздомных адстрэльвалі спецыяльныя брыгады паляўнічых. Таксама быў выраблены адстрэл і дзікіх жывёл у навакольных лясах[2].

Уплыў на культуру[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 годзе кінарэжысёрам Віктарам Архангельскім быў зняты дакументальны фільм «Бітва ў Мёрах»[1].

У 1962 годзе Аляксандр Лін напісаў кнігу «Бітва ў Мёрах», якая прысвечана абставінам здарэння. У кнізе шмат геаграфічных недакладнасцей: вёска Лявонпаль завецца «Лемпаль», забойцам ваўка называецца выдуманы Фёдар Тычына, заміж Заходняй Дзвіны згаданы Нёман, а абставіны гібелі ваўка і далейшых падзей не супадаюць з аповедамі мясцовых жыхароў[1].

Зноскі