Бішнаізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Храм бішноі ў Раджастхане

Бішнаізм, або бішноі (хіндзі: बिश्नोई धर्म, літаральна "дваццаць дзевяць прынцыпаў") — рэлігійны накірунак у індуізме. Распаўсюджаны пераважна ў Раджастхане, Гуджараце, цэнтральнай Індыі. Прыкладная колькасць паслядоўнікаў — 600 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікам бішнаізму з'яўляецца Джамбха-джы (святы гуру Джамбешвар Бхагван; нар. 1451 г.), выхадзец з раджпутскага рода Панвар. Да сямі гадоў ён выхоўваўся у сям'і, пасля чаго стаў пастухом у пустыне Тар. Ва ўзросце 34 гадоў пачаў спавядаць вучэнне, заснаванае на пашане Крышны, аватара бога Вішну. Пропаведзі Джамбха-джы былі запісаны падчас яго вандровак па Індыі ў вершаванай форме шабадвані (літаральна рой пчол). Усяго налічваецца 120 вершаў-шабадаў. У іх выкладзены 29 прынцыпаў вучэння бішнаізму.

Бішнаізм набыў папулярнасць у сувязі з пропаведдзю рэлігійнага міру ў часы канфліктаў паміж індуістамі і мусульманамі. Большасць паслядоўнікаў Джамбха-джы — джаты, сярод якіх вернікі-бішноі вылучаюцца як асобная каста, што падзяляецца на 100 падкаст. Вучэнне набыло шырокае прызнанне ў XVIII ст., калі вернікі бішноі выступілі супраць манарха Джадхпура з-за яго імкнення вырубкі лясоў на мяжы пустыні Тар. Бішнаіты звычайна сяліліся паасобку ад прадстаўнікоў іншых канфесій, займаліся аховай навакольнай прыроды. З канца XX ст. цікавасць да бішнаізму ў Індыі выклікана пашырэннем экалагічнай свядомасці.

Дваццаць дзевяць прынцыпаў[правіць | правіць зыходнік]

  • 30 дзён недатыкальнасці пасля нараджэння дзіцяці
  • 5 дзён недатыкальнасці да жанчыны падчас меструацыі
  • Ачышчэнне цела вадою з раніцы
  • Сціпласць у паводзінах
  • Задавальненне ў цярпенні
  • Рытуальныя ачышчэнні
  • Літургія двойчы на дзень
  • Усхваленне Вішну ўвечары
  • Ранішняе ахвярапрынашэнне
  • Ачышчэнне вады, малака і дроў
  • Шчырае вымаўленне ачышчальных слоў
  • Прыняцце правіл прабачэння і жалю
  • Не крадзі
  • Не асуджай і не крытыкуй
  • Не падманвай
  • Не марнуй час для доказаў
  • Першы дзень кожнага месяца ўзнось малітвы Вішну
  • Шкадуй і любі ўсе жывыя істоты
  • Не высякай зялёныя дрэвы, беражы прыроду
  • Душы ў сябе юрлівасць, гнеў, прагнасць і прыхільнасць
  • Прымай ежу і ваду толькі ад людзей, што прайшлі ачышчэнне
  • Забяспеч свойскую жывёлу прытулкам, каб не забіваць яе ў старасці
  • Не пакладай быкоў
  • Не ўжывай опіум
  • Не палі табак і не датыкайся да яго
  • Не ўжывай наркотыкі з канопляў
  • Не ўжывай алкагольныя напоі
  • Не ўжывай мяса, заставайся вегетарыянцам
  • Ніколі не апранай блакітную адзежу

Асаблівасці жыцця вернікаў[правіць | правіць зыходнік]

Прыхільнікі бішнаізму жывуць даволі ізалявана ад астатніх вернікаў з-за прынцыпа недатыкальнасці да тых, хто не праходзіць сталага рытуальнанга ачышчэння. З гэтай нагоды бішноі самі забяспечваюць сябе ежай і вядуць гандаль пераважна з прадстаўнікамі сваёй абшчыны. Яны — строгія вегетарыянцы, актыўна ахоўваюць жывую прыроду. Бішноі падзяляюцца на 100 падкаст готра. Шлюбы з прадстаўнікамі сваёй готра і готра, з якой паходзіць маці, забаронены.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]